У́на Касты́лья Ча́плін (, ) — іспана-брытанская актрыса.

Біяграфія Уна Кастылья Чаплін нарадзілася 4 чэрвеня 1986 года ў Мадрыдзе. Дачка актрысы Джэральдзіны Чаплін і кінематаграфіста Патрысіа Кастыльі. Унучка кінарэжысёра Чарлі Чапліна. Праўнучка Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Юджына О’Ніла. Названа ў гонар бабулі, Уны О’Ніл, апошняй жонкі Чарлза Чапліна і дачкі Юджына О’Ніла.

У 2007 годзе Уна Чаплін скончыла Каралеўскую Акадэмію драматычнага мастацтваOONA CHAPLIN . У тым жа годзе Чаплін пачала акцёрскую кар’еру з эпізадычнай ролі ў серыяле «Здані». У 2011—2012 гадах іграла ў серыяле «Гадзіна».

З 2012 па 2013 год іграла Талісу Мэйгір Старк у серыяле «Гульня тронаў». У 2014 годзе за гэтую ролю была намінаваная на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле».

Крыніцы