79-я асобная дэсантна-штурмавая Таўрыйская брыгада () — тактычнае злучэнне Дэсантна-штурмавых войск Узброеных сілаў Украіны. Базуецца ў г. Мікалаеў.
Гісторыя
Ва УС СССР У 1979 годзе ў Савецкім Саюзе ствараліся дэсантна-штурмавыя злучэнні, і дзеля гэтага быў расфармаваны 80-ы полк, які дыслакаваўся ў Баку (Азербайджан) і 105-ая паветрана-дэсантная дывізія, якая дыслакавалася ў г. Фергана (Узбекістан). На базе асобнага батальёну дэсантнага забеспячэння 105-й паветрана-дэсантнай дывізіі ды выведнай роты 111-га парашутна-дэсантнага полку 105 ПСД (пункт сталай дыслакацыі г. Ош (Кыргызстан)) у Мікалаеве быў сфармаваны 40-я дэсантна-штурмавая брыгада.
40-я дэсантна-штурмавая брыгада ахоўвала паўднёвыя рубяжы СССР да 1991 года. У 1990 годзе перафарміраваная ў паветрана-дэсантную брыгаду.
Ва Узброеных сілах Украіны Пасля распаду Саюзу ў 1992 годзе перададзеная пад юрысдыкцыю Украіны. У 1990-х гадах перафарміраваныя ў аэрамабільную брыгаду, фактычна толькі змяніўшы назву на заходні манер. У 1990-х гадах перафарміраваныя ў 79-ы асобны аэрамабільны полк. Дэсантнікі 79-га палка бралі ўдзел у шэрагу міратворчых аперацый у краінах былой Югаславіі (Сербія, Косава, Македонія, Чарнагорыя), Сьера-Леонэ, Ірак, Ліберыя.
79-я брыгада ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных вучэнняў, дзе зарэкамендавала сябе са станоўчага боку.
1 ліпеня 2007 шляхам аб'яднання 79 аэрамабільнага полку з 11-м палком армейскай авіяцыі была створаная эксперыментальная 79-я асобная аэрамабільная брыгада.Сьогодні в Україні відзначають 15-ту річницю аеромобільних військ Сухопутних військ Збройних Сил України
Вайна на Данбасе Уначы 11 ліпеня 2014 батальённа-тактычная група 24 АМБр, 72 АМБр і 79 ААеМБр, знаходзячыся каля мяжы з Растоўскай вобласцю для яе ўзмацнення, трапіла пад абстрэл з рэактыўнае ўстаноўкі БМ-21 «Град» сепаратыстаў ДНР каля Зялёнаполля ў 17 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка Равянькі, Луганская вобласць. Вядома, што падчас нападу загінула 9 вайскоўцаў брыгады.
21 ліпеня валанцёр Юры Бірукоў дапамог вывесці 75—80 цяжкапараненых жаўнераў 79-й асобнай аэрамабільнай брыгады з акружэння ў Луганскай вобласці.
23 ліпеня ў СМІ з'явілася паведамленне, што 79 ААэМБр знаходзіцца ў раёне Дзякава.
24 ліпеня прэс-афіцэр штабу АТА Уладзіслаў Селязнёў у эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў, што 79-я аэрамабільная брыгада УСУ аточана і пад абстрэламі, сітуацыя цяжкая, але не крытычная.Ситуация с окруженной и ежедневно обстреливаемой 79-ой аэромобильной бригадой не критическая, — Селязнёў
30 ліпеня пасля ўзяцця пад кантроль вышыні Савур-Магіла на Данеччыне сілам АТА атрымалася разблакаваць вайскоўцаў 72-е механізаванай і 79-е аэрамабільнай брыгад, якія доўгі час знаходзіліся ў атачэнні паміж расійскай мяжою і сепаратыстамі.72-я и 79-я бригады разблокированы, началась ротация — СНБО
7 жніўня 2014 року дэсантнікі аэрамабільнае брыгады вырваліся з атачэння. Пра гэта заявіў заснавальнік фонду «Крылы Фенікса» Юры БірукоўДесантники 79-ої бригади вирвалась з оточення після тритижневої облоги.
У жніўні 2014 года пры 79 ААэМБр створаны 3-і добраахвотніцкі батальён «Фенікс».
2 верасня група валанцёраў набыла і пераабсталявала 7 аўтамабіляў для 79 ААэМБр — шэсць пазадарожнікаў для вывазу параненых з поля бою і адзін рэанімабіль, абсталяваны ўсім неабходным. Аўтамабілі набытыя ў Еўропе за сродкі, пералічаныя грамадзянаміВалянтэры набылі сем аўто для 79-ае брыґады. Збор сродкаў ды пераабсталяванне тэхнікі працягваецца валанцёрамі з «Народнага праекту».
З 2016 року аэрамабільная брыгада была дапоўненая танкаваю ротаю, пасля чаго брыгада была перафармаваная, атрымаўшы назву — асобная дэсантна-штурмавая брыгада.79 асобная дэсантна-штурмавая брыґада
Структура
1 дэсантна-штурмавы батальён (БТР); 2 дэсантна-штурмавы батальён (БТР); 3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фенікс» (БТР, Д-30); рота супрацьпаветранае абароны брыгадная артылерыйская група самаходны артылерыйскі дывізіён (2С1 «Гваздзік»); гаўбічны артылерыйскі дывізіён (Д-30); рэактыўны артылерыйскі дывізіён (БМ-21 «Град»); выведна-дэсантная рота танкавая рота інжынэрна-сапёрная рота рота РХБ аховы палявы вузел сувязі рота матэрыяльнага забеспячэння рота дэсантнага забеспячэння рамонтная рота
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў У чэрвені 2023 году прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валер Сахашчык паведаміў пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавай роты беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады. Сахашчык пры гэтым сам удзельнічае ў баявых аперацыях«Сахашчык сам удзельнічае ў баявых аперацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе.
Камандзіры
1979—1984 падпалкоўнік Фаменка Г. Л. 1984—1987 падпалкоўнік Чарняк С. Л. 1987—1992 палкоўнік Лагінаў В. Н. 1992—1993 падпалкоўнік Атрашчэнка О. В. 1993—1996 палкоўнік Зеляняк П. А. 1996—1998 палкоўнік Куліеў Ш. М. 1998—1999 палкоўнік Бахцін А. М. 1999—2002 палкоўнік Пасюра В. Г. 2002—2005 палкоўнік Масленнікаў К. Є. 2005—2007 палкоўнік Харужы В. С. 2007—2011 палкоўнік Масленнікаў К. Є. 2011—2012 палкоўнік Клят Ю. О. 2012—2016 палкоўнік Аляксей Шандар 2016—2019 палкоўнік Валеры Курач 2019 — дагэтуль палкоўнік Аляксандр Луцэнка
Узнагароды 20 чэрвеня 2014 года Прэзідэнт Украіны ўручыў дэсантніку Паўлу Чорыю ордэн «За мужнасць» III ступені за тое, што ён, будучы параненым у баі, выратаваў чатырох таварышаўДесантник из 79-ой николаевской аэромобильной бригады стал легендой АТО .
4 снежня 2014 года Прэзідэнт Украіны прысвоіў званне «Герой Украіны» з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» маёру Сяргею Крываносаву за выключную мужнасць і самаахвярнасць, выяўленыя ў ахове дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны (пасмяротна).
26 лютага 2015 року малодшы лейтэнант Паўло Чайка быў узнагароджаны ордэнам «За мужнасць» I ступені, такім чынам стаў поўным кавалерам ордэна «За мужнасць». Маёр Артур Кашапаў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені.
25 красавіка 2015 року падпалкоўнік Максім Міргародскі быў узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені, такім чынам стаўшы поўным рыцарам ордэна Багдана ХмяльніцкагаПрезидент нагородив орденом Богдана Хмельницького Максима Миргородського.
Галерэя
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Високомобільні десантні війська Браво, «Браво»! З історії 79 ОАЕМБр. Другий Батальйон 79 ОАЕМБр. Крізь пекло Ізвариного та Донецького аеропорту Миколаївські десантники перевірили техніку на готовність долати водні перешкоди з ходу У повітрі, на морі, на землі: єдність стихій в обороні України Миколаївські десантники виконують програму стрибків з парашутом з висоти 600 метрів зі зброєю та амуніцією Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі ўкраінскай гісторыі Катэгорыя:Украінскія ваенныя фарміраванні