Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Светлагорскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Светлагорска, на Цэнтральнай плошчы, 1.
Структура У структуру Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Фінансавы аддзел; Юрыдычны аддзел; Аддзел адукацыі; Аддзел спорту; Аддзел культуры; Аддзел гандлю і паслуг; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Раённы аддзел унутраных спраў; Камісія па справах непаўналетніх; Служба «адно акно».
Старшыні з 12 снежня 2022 — Дзмітрый Анатолевіч Шабетнік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Светлагорска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Светлагорскі раён