Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў — прадстаўнічы дзяржаўны орган і асноўнае звяно сістэмы мясцовага самакіравання на тэрыторыі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. З’яўляецца юрыдычнай асобай. Падсправаздачны ў сваёй дзейнасці грамадзянам і адказны перад імі. У сваю чаргу Савету па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, падсправаздачны Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэтЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь».

Савет дэпутатаў праводзіць пасяжэнні ў Баранавічах, у будынку па Савецкай вуліцы, 79.

Статус і парадак абрання Савет з’яўляецца выбарным органам. Дэпутаты Савета абіраюцца грамадзянамі раёна на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні тэрмінам на 5 гадоў. Выбары праводзяцца ў адзіны дзень галасавання.

Паўнамоцтвы Савета пачынаюцца з дня адкрыцця першай пасля выбараў сесіі і захоўваюцца да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.

Дзейнасць і структура Дзейнасць Савета ажыццяўляецца праз сесіі (якія склікаюцца не радзей як адзін раз у квартал), працу органаў Савета, а таксама праз рэалізацыю дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў. Савет арганізуе сваю працу на аснове рэгламенту.

Прэзідыум Для арганізацыі працы Савета ствараецца Прэзідыум, у склад якога ўваходзяць старшыня Савета, намеснік старшыні і старшыні пастаянных камісій.

Пастаянныя камісіі Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, а таксама арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў, з ліку дэпутатаў ствараюцца пастаянныя камісіі. У Баранавіцкім раённым Савеце дэпутатаў звычайна дзейнічаюць 4 пастаянныя камісіі: па пытаннях законнасці і правапарадку, дэпутацкай этыцы; па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця; па аграрных пытаннях, экалогіі, рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Кампетэнцыя У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», да выключнай кампетэнцыі Савета адносяцца: зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, мясцовага бюджэту і справаздачы аб яго выкананні; вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; усталяванне мясцовых падаткаў і збораў; прызначэнне мясцовых рэферэндумаў; зацвярджэнне на пасадзе старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Таксама Савет удзельнічае ў рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва.

Склад

29-е склікання

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адбыліся ў адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. У Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў было абрана 26 дэпутатаў.

Старшыні з 2024 года — Аляксей Генадзевіч Яромка.

Крыніцы

Спасылкі Старонка раённага Савет дэпутатаў на сайце Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Арганізацыі Баранавічаў Катэгорыя:Раённыя саветы Беларусі Катэгорыя:Баранавіцкі раён