Ве́жынРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 40). () — былая вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Геаграфія Размяшчалася за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Гаць Ламавіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1909 годзе ўрочышча Вежын у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Перад вайной у вёсцы жыло 110 чалавек. Вёска знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас карнай аперацыі «Бамберг» у лютым 1942 года гітлераўцы знішчылі 70 жыхароў і спалілі вёску (30 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму на месцы вёскі ў 1965 годзе ўстаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Насельніцтва
1909 год — 3 жыхары, 3 двары.
Памятныя мясціны
Абеліск на месцы вёскі Вежын, спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сакавіку 1942 года (нумар воінскага пахавання 8414).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі