Перака́ллеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 134) () — былая вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Геаграфія Знаходзілася за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Залессе Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя У 1909 годзе хутар Перакалле ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Перад вайной у вёсцы жыло 115 чалавек. Вёска знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас карнай аперацыі «Бамберг» у красавіку 1942 года гітлераўцы забілі 76 жыхароў, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (27 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму ў 1964 годзе ўстаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Насельніцтва
1909 год — 50 жыхароў, 6 двароў.
Памятныя мясціны
Абеліск мірным грамадзянам, спаленым у вёсцы Перакалле нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў красавіку 1942 года (нумар воінскага пахавання 8412).
Крыніцы
Спасылкі
Справочник. Перекалье.
Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі