Максімільян Юр’евіч Якубовіч () — расійскі філолаг, філосаф, педагог.

Біяграфія Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступені магістра філасофіі (1811) працаваў настаўнікам у Луцку, а ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцоёым вучылішчы. 3 1813 года выкладаў польскую, грэчаскую i лацінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 настаўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж пасаду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў падручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 годзе зацверджаны ардынарным прафесарам рымскай славеснасці ў Кіеўскім універсітэце. 3 1835 дэкан 1-га аддзялення філасофскага факультэта, адначасова выкладчык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 годзе пераведзены на пасаду ардынарнага прафесара ў Маскоўскі ўніверсітэт, выкладаў лацінскую мову i гісторыю рымскай літаратуры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню.

Паводле сваіх поглядаў Максімільян Якубовіч быў прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй нашага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853).

Апошнія гады правёў у Жытоміры, дзе займаўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Філолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Філосафы Расійскай імперыі