Тэадор Білевіч (? — пасля 1697) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, стольнік, потым суддзя земскі жамойцкі.

Біяграфія З роду Білевічаў, сын Стафана.

Выпускнік Віленскай езуіцкай акадэміі. Падчас завяршэння вучобы ў акадэміі выдаў магістэрскую працу «Трайная філасофія, рацыянальная, натуральная і маральная» (1675). Увага ў ёй акцэнтуецца на этычным аспекце філасофіі ў кантэксце яе карысці для ўладкавання грамадскага жыцця і маральнага ўдасканалення чалавека. Такое разуменне сутнасці філасофіі абумовіла і структуру працы Т. Білевіча, дзе перавага аддавалася практычнай філасофіі.

З мэтай пазнання свету выпраўляецца ў замежжа. На частцы шляху — у Германіі, Чэхіі, Італіі — ён суправаджаў сям’ю Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі), пасля чаго працягнуў самастойнае падарожжа па Францыі, Англіі і Галандыі. Уражанні ад сваіх вандраванняў занатаваў у дзённіку, частка якога, што адносіцца да 1678 г. і прысвечана шасцідзённаму побыту ў Англіі і Лондане, была апублікавана толькі ў 1929 г.

У 1697 годзе ўдзельнічаў у абранні на трон Аўгуста ІІ.

Крыніцы

Літаратура

Аляксандр Бразгуноў. Вобраз «іншага» ў беларускай літаратуры XVI—XVIII стагоддзяў // Acta Albaruthenica. — 2022/22.

Тэадор Катэгорыя:Стольнікі жамойцкія Катэгорыя:Суддзі земскія жамойцкія