Блэйк Толісан Шэлтан (нар. ) — амерыканскі кантры-спявак, аўтар песень і тэлевядучы. У 2001 годзе ён дэбютаваў з сінглам «Austin» са свайго аднайменнага дэбютнага альбома. «Austin» правёў пяць тыдняў на першым месцы ў чарце Billboard Hot Country Songs. Дэбютны альбом, які цяпер мае плацінавы сертыфікат, таксама ўключаў яшчэ дзве песні, якія трапілі ў топ-20 («All Over Me» і «Ol' Red»).
Яго другі і трэці альбомы, The Dreamer 2003 года і Blake Shelton's Barn & Grill 2004 года, атрымалі залаты і плацінавы статус адпаведна. Яго чацвёрты альбом Pure BS (2007) быў перавыдадзены ў 2008 годзе з каверам на поп-хіт Майкла Бубле «Home» ў якасці аднаго з бонус-трэкаў. Яго пяты альбом Startin' Fires выйшаў у лістападзе 2008 года. За ім рушылі ўслед міні-альбомы Hillbilly Bone і All About Tonight у 2010 годзе, а таксама альбомы Red River Blue у 2011 годзе, Based on a True Story… у 2013 годзе, Bringing Back the Sunshine у 2014 годзе, If I'm Honest у 2016 годзе, Texoma Shore у 2017 годзе, Fully Loaded: God's Country у 2019 годзе, Body Language у 2021 годзе і яго апошні альбом For Recreational Use Only у 2025 годзе.
На працягу сваёй кар’еры Шэлтан атрымаў дзевяць намінацый на прэмію Грэмі, у тым ліку дзве за Лепшы кантры-альбом.
Шэлтан быў суддзёй на тэлевізійных вакальных конкурсах Nashville Star, Clash of the Choirs і трэнерам у шоу The Voice на канале NBC.
Раннія гады Блэйк Толісан Шэлтан нарадзіўся 18 чэрвеня 1976 года ў горадзе Ада, штат Аклахома, у сям’і Дораці Эн (у дзявоцтве Берд, нар. 1936), уладальніцы салона прыгажосці, і Рычарда Лі «Дзіка» Шэлтана (1940—2012), прадаўца аўтамабіляў.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 17 гадоў ён пераехаў у Нэшвіл, штат Тэнэсі, каб пачаць кар’еру спевака.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Blake Shelton (2001) The Dreamer (2003) Blake Shelton's Barn & Grill (2004) Pure BS (2007) Startin' Fires (2008) Red River Blue (2011) Cheers, It's Christmas (2012) Based on a True Story… (2013) Bringing Back the Sunshine (2014) If I'm Honest (2016) Texoma Shore (2017) Fully Loaded: God's Country (2019) Body Language (2021) For Recreational Use Only (2025)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Музыканты ў жанры кантры Катэгорыя:Постаці Аклахомы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША