Юзаф Галухоўскі (; ) — польскі філосаф-ідэаліст, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў Лончках Кухарскіх Тарноўскага павета (Галіцыя). Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра права i нейкі час працаваў выкладчыкам. Калі быў у Эрлангене (Германія), блізка пазнаёміўся з Ф. Шэлінгам i трапіў пад уплыў яго філасофіі.

У сваёй працы «Філасофія ў яе адносінах да жыцця ўсяго чалавецтва i кожнага чалавека паасобку» (1822, на нямецкай мове) усхваляў філасофію, навеяную трансцэндэнтальнымі поглядамі Шэлінга. Паводле яго сцвярджэнняў, філасофія ахоплівае ўсе сферы чалавечага жыц­ця, дае трываласць усім грамадскім i прыватным адносінам, а таму павінна быць прадметам асаблівага клопату з боку дзяржавы.

У 1823—24 гады ён быў прафесарам філасофіі ў Віленскім універсітэце. Яго лекцыі карысталіся папулярнасцю, на ix сы­ходзілася разнастайная публіка. Гэта занепакоіла ўлады, а справу на яго перадалі сенатару М. Навасільцаву, якому было даручана расследаванне пра тайныя таварыствы. Разам з І. Лялевелем, І. Даніловічам i М. Баброўскім быў звольнены з пасады, i яму загадана выехаць за мяжу.

Пасяліўшыся на радзіме, Юзаф Галухоўскі напісаў некалькі твораў па аграноміі i медыцыне, а таксама сваю галоўную філасофскую працу «Разважанні над найгалоўнейшымі праблемамі чалавека…» (т. 1—2, 1861, на польскай мове). У апошнім творы выступіў праціўнікам матэрыялізму, заўзятым паслядоўнікам філасофіі Шэлінга апошняга перыяду. Разгледзеўшы філасофскія сістэмы, ён прыйшоў да пераканання, што розум зусім не здольны вырашаць самыя важныя i надзённыя пытанні. Паводле Галухоўскага, вышэйшым органам пазнання з’яўляецца пачуццё. Быццё Бога i бессмяротйасць душы — вось тыя найвышэйшыя зада­чи, на вырашэнне якіх i накіравана ўвага філосафа. Туга чалавецтва, якое шукае Бога, праяўляецца ў дапытлівасці, без якой не было б i навукі. Навукі імкнуцца да пазнання прыватных ісцін пры дапамозе розуму, a філасофія імкнецца да сузірання ўсіх ісцін у Бо­гу. Чым мацнейшая любоў да Бога, тым лепш дасягаецца мэта гэтага імкнення. Выказваў таксама ідэі супрацоўніцтва, падтрымліваў прыгон i быў праціўнікам радыкальнага вырашэння сялянскага пытання.

Адчувальны яго ўплыў на філаматаў, філарэтаў i інш.

Крыніцы

Літаратура

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. / І. М. Бабкоў і інш.; НАН Беларусі, Інстытут філасофіі. — Мінск, 2017. — Т. 4: Асветніцтва.

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы Польшчы