Універсітэт Візія () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка Вышэйшая навучальная ўстанова заснавана 8 мая 2001 года. У 2001–2018 гадах установа насіла назву Вышэйшая школа фінансаў і кіравання. Яна атрымала статус поўнай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы і з 30 верасня 2018 года змяніла назву на Эканамічна-гуманітарную акадэмію ў Варшаве. 1 кастрычніка 2019 года ў структуру акадэміі была ўключана раней самастойная Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій. 15 мая 2025 года акадэмія атрымала статус універсітэта і змяніла назву на Універсітэт Візія.
Установа сёння ажыццяўляе падрыхтоўку ў галіне гуманітарных, сацыяльных, эканамічных, тэхнічных, медыцынскіх навук, мастацтва і мастацтвазнаўства. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 22 000 студэнтаў з больш чым 130 краін свету.
У прапанове універсітэта ёсць бакалаўрскія, інжынерскія, магістарскія праграмы, доктарская школа, паслядыпломнае навучанне, спецыялізаваныя курсы і інш. Гэта першая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў Польшчы, якая атрымала магчымасць ажыццяўляць падрыхтоўку па напрамку фармацыя. У прапанове універсітэта таксама ёсць першыя такія напрамкі ў Польшчы, як дызайн моды і ўстойлівы менеджмент у моднай індустры.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:2001 год у Польшчы