Адам Бенядзікт Іёхер (; ) — польскі бібліёграф i філолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую гімназію, потым гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе ў 1811 годзе атрымаў ступень магістра. Займаўся педагагічнай i літаратурнай дзейнасцю. Член таварыства шубраўцаў.
У 1827 годзе прызначаны памочнікам бібліятэкара Віленскага ўніверсітэта. Прывёў у парадак i апісаў яго нумізматычныя калекцыі, прывезеныя з Крамянецкага ліцэя. 3 1830 года прафесар лацінскай мовы. Пасля закрыцця ўніверсітэта нейкі час выкладаў у Ковенскай гімназіі; у 1845 годзе вярнуўся ў Вільню i працягваў працаваць над «Аглядам бібліяграфічна-гістарычнай літаратуры i навук у Польшчы», які выйшаў у 1859 годзе ў 3 тамах. Праца гэта незавершаная, але тым не менш мае значную навуковую каштоўнасць.
Аўтар «Меркаванняў аб кірунках святой веры ў Польшчы» (1857) i некалькіх філалагічных прац: «Гармонія моў, або Зліццё ix у адну, г. зн. польскую…», «Эпілог гісторыі мовы пачатковай i ўступ да яе аднаўлення ў мове славянска-польскай» (Вільня, 1859) i інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бібліёграфы Літвы Катэгорыя:Філолагі Літвы