Альфрэд Антонавіч Ладыка (нар. , в. Кяўры, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі настаўнік, народны настаўнік Беларусі (2025).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кяўры Іўеўскага раёна. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1978 года працуе ў сістэме адукацыі. 1978—1985: Іўеўская сярэдняя школа, 1986—1992: сярэдняя школа №11 г. Ліды. 1993 — ц.ч.: Гімназія №1 г. Ліды.

Педагагічная дзейнасць Падрыхтаваў больш за 300 прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд (па стане на 2025 год) За 2020—2025 гг. яго вучні атрымалі больш за 90 дыпломаў на алімпіадах вышэйшага ўзроўню Выпускнікі працуюць у IT, навуковых і інжынерных галінах, многія скончылі БДУ і БДУІР

Узнагароды Педагагічная дзейнасць Ладыкі А.А. неаднаразова адзначалася ўзнагародамі

2004 год — прысвоена званне Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь 2024 год — Прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў. Унёс асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў здольных навучэнцаў і студэнтаў. 2025 год — прысвоена званне Народны настаўнік Беларусі

Крыніцы

Спасылкі Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Распараджэнне № 125рп ад 7 жніўня 2025 г. — Афіцыйны iнтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Поздравительный адрес министра образования Беларуси Андрея Иванца в торжественной обстановке вручен народному учителю Беларуси Альфреду Ладыко — Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Учителю математики Гимназии №1 города Лида Альфреду Ладыко присвоено звание «Народный учитель Беларуси» — Гродзенская праўда Математик Альфред Ладыко - народный учитель Беларуси — News.by Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - Выпускник Купаловского университета удостоен звания «Народный учитель Беларуси» — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы «Уверенно идет вперед». Что рассказывают о народном учителе Беларуси Альфреде Ладыко — Выдавецкі дом "Беларусь сегодня"

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Народныя настаўнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне