Чэгем (, ) — рака ў Чэгемскім раёне Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Даўжыня — 103 кіламетры, плошча басейна — 931 км². Бярэ пачатак з ледавіка Башыль, на паўночным схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта на ўсход ад Эльбруса. У самым вярхоўі, да зліцця з ракой Гара-Аузусу, носіць назву — Башыль-Аузусу.

Цячэ ў паўночна-ўсходнім напрамку, па Чэгемскай цясніне. На раўніне падзяляецца на дзве пратокі, Чэгем 1-ы і Чэгем 2-і, затым зноў злучаецца і ўпадае ў Баксан. Чэгем цячэ вельмі хутка і бывае асабліва шматводны ў летнія месяцы, у перыяд найбольш моцнага раставання снягоў у гарах.

Ухіл ракі больш за 30 м/км.

Катэгорыя:Рэкі Кабардзіна-Балкарыі