Антоній Баляслаў Глябовіч (; ) — гісторык, педагог, перакладчык, член Савета народнай адукацыі і рады Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў ВаршавеЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 368.Polski Słownik Biograficzny, t. 9, s. 540..

Біяграфія Нарадзіўся ў Гродне. Сын Мацея.

Скончыў дамініканскую школу ў Гродне, а затым вучыўся на літаратурна-філасофскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. Атрымаў у 1820 ступень кандыдата філасофіі. Належаў да таварыства філарэтаў.

Працы і пераклады

Пад кіраўніцтвам Ігната Анацэвіча напісаў «Кароткі нарыс жыцця Вітаўта» (Вільня, 1821) — першую навуковую біяграфію вялікага князяBurbianka Marta. Antoni Hlebowicz — zapomniany biograf Witolda // Ateneum Wileńskie. 1930. Z. 3/4., прысвечаную галоўным чынам яго замежнай палітыцы і войнам. Сістэматызаваў рукапісныя матэрыялы Мацея Догеля, сабраныя для невыдадзеных тамоў «Дыпламатычнага кодэкса Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага», якія зберагаліся ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. Знойдзеныя там лісты персідскіх шахаў да Жыгімонта ІІІ, а таксама артыкул «Гісторыя булгараў» апублікаваў у «Dziennik Wileński».

У 1822 г. у часопісе «Віленскі дзённік» звярнуў увагу на некаторых «польскіх пісьменнікаў і польскія творы», уласна, у невялікім матэрыяле гаворка ішла пра двух аўтараў: Грыгорыя Цамблака і праваслаўнага і грамадска-палітычнага дзеяча, тэарэтыка красамоўства, выкладчыка і рэктара Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі, ігумена Кіева-Брацкага манастыра ў 1658—1668 гг. Іянікія Галятоўскага. Пералічыў творы І. Галятоўскага, сярод якіх пяць — «Ключ разумення», «Новае неба», «Месія праўдзівы», «Паганскія багі» і «Душы памерлых людзей» — былі пададзены як напісаныя на беларускай мове. Відавочна, у Глябовіча выраз «беларуская мова» яшчэ не меў сучаснага значэнняЗапрудскі, Сяргей. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства XIX стагоддзя: вучэб. дапам. — Мінск : БДУ, 2020. — С. 121—122..

У 1824 ў часопісе «Северный архив» апублікаваў нарыс літоўскай міфалогіі, дзе абапіраўся на працы Мацея Стрыйкоўскага.Глебович А. Б. Литовская мифология // Северный Архив. — 1824. — Ч. IX, № 3. — С. 131—141; № 4. — с. 191—199.

Пераклаў з рускай на польскую мову кнігі Івана Лабойкі «Погляд на старажытную скандынаўскую літаратуру» (Вільня, 1822) і Гаўрыіла Успенскага «Кароткае апісанне расійскіх старажытнасцей» (т. 1-2, Вільня). Апрацаваў «Нарыс статыстыкі расійскай дзяржавы» (Вільня, 1826).

Пераклаў падручнікі: «Руская граматыка для іншаземцаў» К. Ф. Рэйфа (Вільня, 1823), «Пачатковыя правілы рускай граматыкі» М. І. Грэча (Варшава, 1834), аўтар падручніка «Польска-рускія размовы» (Варшава, 1836).

Кар’ера У 1823 годзе ён прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў на царскую ўрадавую службу і адначасова стаў сакратаром Мікалая Румянцава, што дало магчымасць карыстацца яго багатымі зборамі гістарычных матэрыялаў. У 1829 годзе стаў членам штаба князя Канстанціна. Падчас паўстання 1830-31 гадоў працаваў у канцылярыі інтэнданта расійскай арміі, пасля задушэння паўстання працаваў перакладчыкам у найвышэйшым крымінальным судзе.

У 1832 годзе перайшоў на царскую службу ў Каралеўства Польскае, у Міністэрства асветы. Быў адказным за перадачу кніг з варшаўскай Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбург.

З 1833 сакратар рады народнай адукацыі, з 1834 галоўны візітатар школ Каралеўства Польскага, з 1839 свецкі член праўлення Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Пасля стварэння ў 1839 Варшаўскага навучальнага вокруга стаў членам рады публічнага выхавання. Вызначаўся як лаяльны і сервільны чыноўнік.

З 1841 таксама быў заснавальнікам і выдаўцом часопіса «Pamiętnik Religijno-Maralny» (Рэлігійна-маральны дзённік), афіцыйнага органа Духоўнай акадэміі ў Варшаве, дзе закраналіся пытанні літургіі, тэалогіі і хрысціянскай этыкі. У гэтым часопісе таксама ўтрымлівалася і шмат гістарычнага і статычнага матэрыялу пра касцёлы, кляштары, духоўныя акадэміі і дабрачынныя таварыствы, у тым ліку пра варшаўскі Інстытут глуханямых і сляпых, чацольм назіральнай рады якога быў Антоні Глябовіч.

Жыў у Варшаве на вуліцах Новы Свят і Брацкая. Пахаванне адбылося 1 чэрвеня 1847 года ў касцёле Святога Аляксандра, а яго парэшткі былі пахаваны на Павонзкіх могілках.

Працы

Krótki rys życia Witołda w. x. litewskiego, (1821), Krótkie opisanie statoźytncści rossyjskich, czyli obraz życia, zwyczajów, rządu, edukacyi, praw, religii i stanu wojennego dawnych Rossyjan, przekład z rosyjskiego, (1822), Rzut oka na starożytną literature skandynawską, przekład z rosyjskiego, (1823), Gramatyka rossyjska dla użytku cudzoziemców Ch. Ph. Reiffa, przekład z francuskiego, (1823), Rys statystyki państwa rosyjskiego, (1826), Początkowe prawidla rossyiskiéj gramatyki M. Grecza, tłumaczenie z ros., (1834), Rozmowy polsko-rossyjskie, (1836).

Крыніцы

Спасылкі