Ба́бічы () — шляхецкі род герба «Тапор». Прадстаўнікі роду ў канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзя знаходзіліся на дзяржаўнай службе ў розных губернях Расійскай імперыі, ад Екацярынаслаўскай да Архангельскай, пакуль канчаткова не аселі ў Мінскай губерні.
Гісторыя Род вядомы з канца XVIII стагоддзя. Родапачынальнік Іван памёр каля 1780 года. Яго сын, таксама Іван (нар. 1776), зрабіў значную чыноўніцкую кар’еру. Пачаўшы службу ў 1793 годзе ў Наваміргарадскім земскім судзе (Екацярынаслаўскае намесніцтва), ён пазней служыў у Вазнясенскім і Валынскім губернскіх праўленнях. З пачатку XIX стагоддзя займаў пасады ў мытнай службе: быў памежным наглядчыкам па Ковенскім і Санкт-Пецярбургскім мытным наглядах, упраўляючым Курэцкай мытні і служачым Архангельскай мытні. Падчас вайны 1812 года і пераходу мяжы войскамі Напалеона пакінуў пост. Скончыў кар’еру ў чыне калежскага асэсара на пасадзе радцы Віленскай скарбовай палаты, пасля чаго пасяліўся ў Мінску.
Яго сын Іван-Аляксандр атрымаў адукацыю ў Кіеўскім універсітэце Св. Уладзіміра, служыў у інтэнданцкіх і правіянцкіх камісіях дзеючай арміі. Ён перайшоў з каталіцтва ў праваслаўе ў 1825 годзе.
Род быў прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 9 лістапада 1850 года і ўнесены ў 3-ю частку дваранскай радаводнай кнігі (дваранства, набытае цывільнай службай). Зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 12 сакавіка 1851 года (указ № 6544).
Уладанні У сярэдзіне XIX стагоддзя ўдава Івана-Аляксандра Каміля Антонаўна (з роду Ёдкаў) разам з дзецьмі Іванам і Марыяй жыла ў маёнтку Лясіны Мінскага павета.
Вядомыя прадстаўнікі Іван Іванавіч Бабіч (нар. 1776) — калежскі асэсар, радца Віленскай скарбовай палаты, кавалер ордэна Св. Ганны. Іван-Аляксандр Іванавіч Бабіч (пам. да 1861) — губернскі сакратар, выпускнік Кіеўскага ўніверсітэта, чыноўнік палявых камісій арміі.
Радавод
1. Іван (пам. каля 1780) 2/1. Іван (нар. 1776), калежскі асэсар, радца Віленскай скарбовай палаты; жонка — Дамініка з Мілеўскіх 3/2. Іван-Аляксандр (у праваслаўі Іван), ахрышчаны ў Палангенскім касцёле, прыняў праваслаўе (1825), губернскі сакратар; жонка — Каміля Антонаўна Ёдка 4/3. Іван (нар. , ахрышчаны ў Мінскай Кацярынінскай саборнай царкве) 5/3. Марыя (ахрышчана у Бяларуцкай царкве)
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Дваранства Мінскай губерні