Васіль Васілевіч Грынь () — беларускі турыстычны актывіст і экскурсавод, музыкант і пісьменнік, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў сярэдзіне 1960-х гадоў у Маладзечне. Скончыў універсітэт па спецыяльнасці настаўнік гісторыі і англійскай мовы, магістратуру і аспірантуру ў Мінску.
Недзе ў 1994 годзе пачаў працаваць у сферы турызму. Спачатку займаўся спартыўным турызмам, у тым ліку горным, лыжным і водным кірункамі. З 1997 года пачаў арганізоўваць выезды беларускіх груп на гарналыжныя курорты Чэхіі і Славакіі. У гэты час працаваў і на тэлебачанні, ствараў праграмы, прысвечаныя актыўнаму адпачынку. Пазней засяродзіўся на прыватным турыстычным бізнесе і пабудаваў дом у Заслаўі.
У 2013 годзе Васіль Грынь набыў закінуты хутар у Валожынскім раёне, які назваў «Засценак Скрыплёў». На хутары зарэгістраваўся і арганізаваў аграсядзібу, якая стала цэнтрам яго дзейнасці. Таксама быў дырэктарам турыстычнай кампаніі «Зялёная каманда». Арганізаваў горналыжную школу для дзяцей у Аўстрыі і штогадовыя палатачныя лагеры для хлопчыкаў у Беларусі. У 2015 годзе стаў героем тэлевізійнага праекта «Звычайны дзень» на канале «Беларусь 24».
Таксама Васіль Грынь старшыня спажывецкага кааператыва «Валожынскія гасцінцы», які аб’ядноўвае мясцовых фермераў і ўладальнікаў аграсядзіб. У межах кааперацыі спрыяў стварэнню маркіраванай сеткі веласіпедных маршрутаў працягласцю, станам на 2018 год, 300 кіламетраў. Арганізоўвае рэгулярныя экалагічныя акцыі па ачыстцы Іслачы ад пластыкавага смецця. Таксама ў кааперацыі «Валожынскія гасцінцы» створаны самы вялікі ў Беларусі прыватны флот нематорных лодак.
Меў статус атэставанага экскурсавода, станам на 2013 год быў адзіны з 1200 экскурсаводаў у Беларусі з ідэнтыфікацыйным бэйджам на беларускай мове.
Сям’я Жанаты, мае дзвюх дочак. Станам на студзень 2016 года, старэйшай дачцэ было 18 гадоў, яна працавала ў Мінску, а малодшая вучылася ў гімназіі ў Заслаўі. Сям’я падтрымлівае дзейнасць Васіля, малодшая дачка з дзяцінства ўдзельнічае ў сплавах.
Творчасць Васіль Грынь даследуе і папулярызуе беларускі фальклор і мясцовыя дыялекты. Калекцыяніруе старадаўнія музычныя інструменты, такіх як дудка, дуда, губны гармонік і цымбалы. На сваёй сядзібе арганізуе культурныя фестывалі, «Ноч танцаў у маёвым садзе» і гастранамічнае свята «Капыцікі».
Літаратурная дзейнасць пачаў з публікацый у сваім блогу на Facebook, дзе занатоўваў дыялогі з суседам Станіславам Браніслававічам. Гэтыя тэксты сталі асновай для кнігі «Не адчайваемся», якая апісвае штодзённае жыццё і філасофію жыхароў беларускай вёскі. Твор напісаны з захаваннем асаблівасцей паўднёва-віленскіх дыялектаў.
«Не адчайваемся» За назву кнігі «Не адчайваемся» ўзяты любімы выраз суседа, Браніславыча (Станіслава Браніслававіча), які кажа «не трэба адчайвацца», нават калі ў вёсцы «нічога нямашака». Выраз стаў ідэйным падмуркам не толькі кнігі, але і дзейнасці турыстычнага кааператыва на Валожыншчыне. Матэрыял для кнігі аўтара спачатку публікаваў у сваім блогу Facebook, занатоўваючы жывыя назіранні.
Цэнтральная фігура кнігі Браніславыч — адзіны карэнны жыхар Засценка Скрыплёва, застаўся там пасля прызнання паселішча нежылым. Кнігу складаюць кароткія замалёўкі і мініяцюры пра паўсядзённае жыццё на хутары — дыялогі-анекдоты, якія перадаюць народную мудрасць і спецыфічны вясковы гумар, а таксама ўспаміны Васіля Грыня пра ўласнае дзяцінства.
Васіль Грынь свядома выкарыстоўвае паўднёва-віленскія дыялекты, на якіх размаўлялі яго продкі. Таксама ў кнізе сустракаюцца такія словы, як «шуфаль» (шуфель), «фуга» (зацірка для пліткі), «крапіўнік» (суп з крапівы).
Героі разважаюць пра тое, што значыць быць беларусам і як мова ўплывае на кантакт з людзьмі. Браніславыч, напрыклад, іранізуе над гарадскімі дачнікамі, якім «рускі ў рот насцаў», і настойвае на тым, што гаворыць як думае..
Асобнае месца займаюць дыялогі з замежнымі турыстамі (пераважна расійскімі), якія часам не разумеюць мясцовай гаворкі, прымаюць яе за «гаўканне». Праз вобраз Браніславыча праводзіцца думка пра перавагу вясковага ладу жыцця над гарадской мітуснёй. Герой марыць пра «вырай» на востраве з пальмамі, дзе можна лавіць рыбу і не мець гадзінніка, бо расклад дызеляў і так вядомы.
Кнігу параўноўваюць з «Радзіва „Прудок“» Андруся Горвата за блізкую тэматыку, аднак, падколкі Грынём персанажаў бываюць больш вострымі і здзеклівымі.
Прызнанне Кніга прозы «Не адчайваемся» ў 2022 годзе трапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройця.
Крыніцы