Важынскі Парфірый (польск. Porfiriusz Ważyński, ? - пасля 12 лютага 1857), - удзельнік паўстання 1830-31 гадоўЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 351.Гарбачова Вольга. Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі. – Мінск, 2006. – С. 73-74..

Сын Міхала і Эльжбеты з Валовічаў.

Памешчык з Ашмянскага павета Віленскай губерні, уладальнік маёнтка Араны, старшыня ашмянскага трыбунала, лідскі маршалак. Удзельнік кампаніі 1812 года.

У студзені 1831 года арганізаваў у сваім маёнтку тайны камітэт для падрыхтоўкі паўстання. Узначальваў ашмянскі ўрадавы камітэт, напісаў адозвы "Да шляхты і земляробаў Літвы", "Да адстаўных салдатаў польскіх і французскіх войскаў", "Да літоўцаў - вялікага народу". У апалчэнні кіраваў палком конных стральцоў. Пасля паражэння пад Ашмянамі далучыўся да атрада Д. Хлапоўскага. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 19.11.1831 сасланы на цяжкія работы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 3 кастрычніка 1832 года пакінуты на пасяленні пад наглядам паліцыі ў Табольскай губерні. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства з правам атрымання страчаных правоў. 12.2.1857 выехаў у накірунку Вільні, далейшы лёс невядомы.

Спасылкі

Крыніцы Катэгорыя:Памерлі ў 1857 годзе

Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў