Гу́тка, Кардо́н Гу́ткаНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU). () — былы хутар у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. У складзе Дзеравянчыцкага сельсавета. Цяпер урочышча Гутка.
Геаграфія Побач размяшчаліся населеныя пункты Новая Стража, Слонім, Чапялева, Якімавічы і інш.
Гідраграфія Рака Іска.
Інфраструктура
Дом паляўнічага «Гутка». Дзіцячы лагер адпачынку «Іса».
Славутасць
Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом лядоўня вадакачка дом для служанкі (ХІХ стагоддзе), урочышча Гутка — .
Ва ўрочышчы Гутка захаваўся сядзібны дом, дом служкі, лядоўня і водакачка. Сядзібны дом драўляны прамавугольны ў плане з мансардным (ламаным) дахам. У цэнтры фасада размешчаны ганак над якім на драўляных слупах навісае балкон мезаніна. Мезанін завершаны трохкутным франтонам. Прамавугольныя розных памераў вокны аформлены простымі ліштвамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, вуглы дома акцэнтаваны гарызантальнай шалёўкай.
Крыніцы
Спасылкі
Гутка Михайловского на Старой карте. Гутка Пасловского на Старой карте. Гутка на Старой карте.
Катэгорыя:Дзеравянчыцкі сельсавет Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Слонімскага раёна