Няпэўнасць (, можна перакласці і як «Нявызначанасць») — верш Адама Міцкевіча, напісаны ў сярэдзіне 1825 года падчас яго знаходжання ў Адэсе. У вершы лірычны суб’ект выражае свае прыязныя пачуцці да неназванай адрасаткі, не рашаючыся, ці вызначыць іх як сяброўства, ці як каханне. Найбольш імаверна, што сапраўднай адрасаткай гэтага і многіх іншых вершаў Міцкевіча з эратычнымі матывамі, напісаных у гэты ж час (Do D. D., Sen, Rozmowa, Godzina, Elegia, Dwa słowa, Zaloty) была на 4 гады старэйшая за паэта Караліна Сабаньска (1795—1885), сястра Генрыка Жавускага, і на той час грамадзянская жонка расійскага генерала дэ Віта, з ініцыятывы апошняга — шпіёнка за многімі патэнцыйна небяспечнымі для царскага рэжыму дзеячамі, выкарыстоўваючы сваю жаночую прывабнасцьMickiewicz i Karolina z Rzewuskich Sobańska.

Адаптацыі Першым паклаў верш на музыку славуты кампазітар Станіслаў Манюшка ў 1838 годзе, пад час вучобы ў Берліне. Ён апублікаваны ў 7-м выпуску «Хатніх спеўнікаў» у 1876 годзе, за № 9Niepewność (Moniuszko, Stanisław). Вядомы польскі эстрадны спявак Марэк Грахута надаў вялікую папулярнасць «Няпеўнасці» выкананнем сваёй песні на словы верша Міцкевіча, якая ўпершыню прагучала у 1969 годзе.

У верасні 2024 года адбылася прэм’ера польскага мастацкага фільма «Няпэўнасць. Закаханы Міцкевіч», які распавядае гісторыю кахання Міцкевіча да Марылі Верашчакоўны. У лістападзе таго ж года адбылася прэм’ера польскага тэлевізійнага серыяла пад назвай «Няпэўнасць», мастацкай біяграфіі Міцкевіча .

На беларускую мову верш пераклала Святлена Немагай у 2018 годзе для зборніка песень Станіслава Манюшкі на вершы Адама МіцкевічаНёман, рака мая! [Ноты]: творы на словы Адама Міцкевіча: для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна / Станіслаў Манюшка. - Мінск : Каўчэг, 2018. - 75, с. - (Беларускі гістарычны нотазбор ; вып. 16).

Структура верша Верш складаецца з шасці шасцірадковых строф па 11 складоў у кожным радку. Кожная страфа ўтрымлівае рыфмы.

Зноскі

Катэгорыя:Вершы на польскай мове Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1825 года