Антыно́мія (ад — «супярэчнасць у законе») — супярэчнасць паміж двума суджэннямі, кожнае з якіх з’яўляецца аднолькава лагічна даказальным.
Гісторыя паняцця Паняцце «антыномія» ўзнікла ў часы антычнасці і сустракалася ў працах Платона і Арыстоцеля. Пры гэтым старажытнагрэчаскія філосафы ў сэнсе антыноміі часцей выкарыстоўвалі тэрмін «апарыя». У далейшым шмат увагі фармулёўцы і падрабязнаму аналізу антыномій удзялялі прадстаўнікі схаластычнай логікі.
У класічнай філасофіі Новы этап у развіцці паняцця звязаны з працамі Імануіла Канта, які спрабаваў з яго дапамогай апраўдаць асноўны тэзіс сваёй філасофіі. Паводле Канта, розум не можа выйсці за межы пачуццёвага вопыту і пазнаць «рэч у сабе». Нямецкі класічны ідэалізм развіў кантоўскае вучэнне пра антыномію як фундаментальную перадумову дыялектычнай логікі. Георг Гегель падверг крытычнаму аналізу кантоўскае вырашэнне гэтага пытання і паказаў, што супярэчнасць з’яўляецца неад’емнай аб’ектыўнай характарыстыкай духу, які знаходзіцца ў развіцці, а таксама гістарычнага быцця і мыслення.
Сучасныя падыходы У рамках дыялектычнага матэрыялізму антыномія разглядаецца ў межах вучэння пра дыялектычныя супярэчнасці, пры гэтым праводзіцца размежаванне паміж супярэчнасцямі і парадоксамі. Пастаноўка навуковых праблем у форме антыноміі і іх наступнае вырашэнне лічыцца важным звяном у тэарэтычным адлюстраванні дыялектычнай супярэчнасці аб’ектыўнай рэальнасці.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кантыянства Катэгорыя:Філасофская логіка