Апцыён ( ад — «выбар») — у аўтарскім праве пагадненне, якое выкарыстоўваецца пры заключэнні дагавораў пра выданне твораў аўтара адной дзяржавы ў іншай дзяржаве.
Парадак дзеяння Пасля заключэння пагаднення пра апцыён з замежным аўтарам выдавецтва вывучае твор і вырашае пытанне пра мэтазгоднасць яго выдання. Канчатковы адказ выдавецтва дае ва ўстаноўлены тэрмін, і да яго заканчэння аўтар не мае права заключаць дагавор з іншымі выдавецтвамі аб выданні гэтага твора на той жа мове. Пагадненне пра апцыён не прадугледжвае ніякіх плацяжоў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Аўтарскае права Катэгорыя:Дагаворы