Арабе́ск ( ад  — «арабскі») — адна з асноўных позаў класічнага танца.

Апісанне У класічнай форме цела абапіраецца на прамую нагу, другая нага паднята і выцягнута назад. Адна рука выцягнута ўперад, другая адведзена ўбок ці назад, корпус нахілены ўперад.

У сучасным балеце сустракаюцца шматлікія формы арабеска пры розных становішчах апорнай нагі, рук, галавы і корпуса.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэрміналогія ў балеце