Дар’я Аляксандраўна Вашкевіч () — беларуская і руская перакладчыца і празаік.
Біяграфія Нарадзілася ў 1985 годзе ў Мінску. Вучылася гуманітарным класе мінскай гімназіі № 2, вывучала пераклад як асобную дысцыпліну. Бацька спрыяў зацікаўленасці перакладам, у старэйшых класах прапаноўваў перакладаць юрыдычныя артыкулы з англійскай мовы і дасылаў спасылкі на літаратурныя конкурсы. У 2009 годзе скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права» (2003—2009).
У 2011 годзе атрымала стыпендыю на навучанне ва ўніверсітэце Уорыка, дзе ў 2012 годзе скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Літаратурная творчасць» («Creative Writing»). Падчас навучання ў магістратуры наведвала семінары па мастацкім перакладзе, а таксама па напісанні літаратуры для дзяцей і падлеткаў.
Працуе як перакладчыца-фрылансер. Станам на 2014—2018 гады, таксама кантрактная перакладчыца (вусны і пісьмовыя пераклады) у прадстаўніцтве ААН (ПРААН) у Беларусі. Апроч літаратурнай і перакладчыцкай дзейнасці, мае досвед ігры ў тэатры.
Творчасць
Проза Піша прозу і дзіцячую літаратуру на беларускай і рускай мовах. Апавяданне «Про тюльпаны, шоколад и чужие ноги» апублікавана ў расійскай анталогіі «Новые писатели» (2010)Новые писатели / Составитель: Г. Аросев. — М.: ПРОЗАиК, 2010. — ISBN 978-5-91631-090-0 — 608 с.. З апавяданнем «Соня» была адной з пераможцаў першага Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Мост дружбы» (2013).
У 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшла яе кніга «Баваўняная дзяўчынка», казка для чытачоў любога ўзросту. Асноўная ідэя твора, што самае галоўнае ў жыцці — кагосьці любіць. Кніга ілюстравана Аленай Медзяковай.Дар’я Дашкевіч. Баваўняная дзяўчынка. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 16 с.: іл. — ISBN 978-985-7021-52-9
Пераклад Перакладае з англійскай, іспанскай, шведскай і польскай на беларускую і рускую мовы.
Сярод апублікаваных перакладаў на беларускую: — «Апошні дзень лета» са шведскай («Тэксты» № 6, 2008). — «Бетон» са шведскай («Сучаснае шведскае апавяданне», 2009). — «Мука» (раздзел з кнігі «Vinyl Café Unplugged») з англійскай. Чарлз Джонсан — «Усё пад кантролем» («Макулатура» № 3, 2012). Ніл Гейман — «Караліна» з англійскай (Мн.: Зміцер Колас, 2016) Хуліа Картасар — «Згублены дом» з іспанскай. Станіслаў Манюшка — лібрэта оперы «Verbum Nobile» (2012) з польскай.
Актыўна ўдзельнічала ў праекце Books From Belarus для папулярызацыі беларускай літаратуры на міжнародных кніжных кірмашах (у тым ліку ў Франкфурце) і продажу правоў на пераклады беларускіх аўтараў.
З 2010-х да студзеня 2026 года пераклала на рускую для расійскага выдавецтва «Попурры» творы для дзяцей і пра выхаванне дзяцей шэрагу аўтараў, у тым ліку Марціна Садомкі, Сюзанны Ізерн, Петра Барцікава, Малгажаты Мазурэк, Агнешкі Вайдыла, Тома Рэдлінга і Росіа Банілья.
«Караліна» Пераклад дзіцячага трылера Ніла Геймана «Караліна» пачала ў 2013 годзе. Паводле сюжэта, дзевяцігадовая дзяўчынка знайшла ў новым доме дзверы ў іншы свет, дзе сустрэла «іншых» бацькоў з гузікамі замест вачэй.
У сваім перакладзе Дар’я Вашкевіч перадала імя галоўнай гераіні Coraline як Караліна, а каб захаваць сюжэтную лінію з памылковым называннем гераіні суседзямі (яны блыталі Coraline з Caroline) у беларускім тэксце ўжыла імя Каталіна. Вершы з кнігі пераклала Ганна Янкута, цытаты з «Рамэа і Джульеты» Шэкспіра даюцца ў перакладзе Кандрата Крапівы. Кніга выдана ў 2016 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі, якую дапамагаў арганізоўваць муж. Ілюстрацыі, створаныя Аленай Медзяковай, былі ўзгоднены асабіста з Нілам Гейманам.
Прызнанне Адна з пераможцаў і фіналістаў Конкурсу маладога літаратара ў 2009, 2010, 2011 (дыплом I-й ступені) гадах Пераможца міжнароднага конкурсу «Слова.doc» (2009). Лаўрэатка I Міжнароднага літаратурнага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» (2013) з апавяданнем «Соня». Лаўрэатка прэміі «Экслібрыс» імя Янкі Маўра з кнігай «Баваўняная дзяўчынка» (2013). Намінантка на прэмію «Дэбют» (2013) з кнігай «Баваўняная дзяўчынка». Пераможца літаратурнага конкурсу «A-LOVak» у намінацыі «Лепшы пераклад» (2014) з «Усё пад кантролем» Чарлза Джонсана.
Крыніцы
Катэгорыя:Перакладчыкі са шведскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з іспанскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову