thumb|upright|Праграма Google Assistant на смартфоне Pixel.
Віртуальны асістэнт або віртуальны памочнік — гэта праграмны агент, які можа выконваць разнастайныя задачы для карыстальніка на аснове яго каманд або прадастаўляць бягучую інфармацыю па запыце. Узаемадзеянне можа адбывацца праз тэкставы, графічны або галасавы інтэрфейс. Некаторыя віртуальныя асістэнты здольныя інтэрпрэтаваць натуральную чалавечую гаворку і адказваць з дапамогай сінтэзаваных галасоў. Чат-боты таксама могуць выступаць у якасці віртуальных асістэнтаў.
Віртуальныя асістэнты створаны, каб адказваць на штодзённыя пытанні, напрыклад, пра сённяшняе надвор’е ці аптымальны маршрут. Акрамя гэтага, яны могуць кіраваць бытавымі прыладамі і прайграваннем мультымедыя, а таксама іншымі праграмамі, такімі як электронная пошта, каляндар ці спіс задач. Сярод віртуальных асістэнтаў вядомыя Apple Siri, Amazon Alexa, Google Assistant, Google Gemini, Microsoft Copilot, Samsung Bixby і Аліса ад Яндэкса.
З’яўленне чат-ботаў на аснове штучнага інтэлекту, такіх як ChatGPT, павялічыла магчымасці віртуальных асістэнтаў і цікавасць да іх паслуг.
Спосабы выкарыстання Узаемадзеянне з віртуальным асістэнтам можа адбывацца рознымі спосабамі:
Тэкставы: напрыклад, праз чат-бот, SMS або электронную пошту. Галасавы: напрыклад, Amazon Alexa працуе на прыладах Amazon Echo, Siri на iPhone, Google Assistant на прыладах з Android. Выявы: некаторыя памочнікі, такія як Google Assistant і Samsung Bixby, могуць апрацоўваць выявы для распазнавання аб’ектаў на іх.
Многія віртуальныя асістэнты прапануюць адразу некалькі розных спосабаў камунікацыі, напрыклад, Аліса можа як адказваць на галасавыя каманды, так і на тэкставыя запыты ў мабільнай праграме.
Віртуальныя асістэнты выкарыстоўваюць апрацоўку натуральнай мовы (), каб знайсці каманду, адпаведную ўводу карыстальніка. Некаторыя асістэнты навучаюцца з дапамогай метадаў штучнага інтэлекту, у тым ліку машыннага навучання.
Каб віртуальны памочнік пачаў дзейнічаць, патрэбнае кодавае слова або пэўная камбінацыя слоў: для Siri — «Hey Siri», для Google Assistant — «OK Google» або «Hey Google», для Алісы дастаткова паклікаць яе па імені.
Прылады
thumb|Разумная калонка Amazon Echo з віртуальным асістэнтам Amazon Alexa.
Віртуальны асістэнт можа быць інтэграваны ў розныя тыпы платформаў, такія як:
Разумныя калонкі: Amazon Echo, Google Home, Apple HomePod, Яндэкс Станцыя. Смартфоны: Siri на прыладах iOS, BlackBerry Assistant на прыладах BlackBerry 10. Персанальныя камп’ютары: Cortana у аперацыйнай сістэме Microsoft Windows. У бытавой тэхніцы, аўтамабілях і разумных прыладах, такіх як смарт-гадзіннікі
Выкарыстанне Віртуальных асістэнтаў можна выкарыстоўваць для вялікай колькасці задач, напрыклад:
Пошук інфармацыі: можна задаць пытанне пра надвор’е, змест кнігі або цікавы факт з Вікіпедыі. Штодзённыя справы: віртуальны асістэнт можа паставіць будзільнік, дадаць пункт у спіс пакупак ці адправіць электронны ліст. Кіраванне музыкай і відэа: можна паставіць музыку на Spotify, уключыць пэўную радыёстанцыю або фільм на Netflix. Кіраванне бытавымі прыладамі: віртуальны асістэнт можа уключыць свет дома, запусціць пралку ці пасудамыйную машыну. Пракладка маршрута: проста ў аўтамабілі віртуальны асістэнт можа падказаць шлях да пэўнага аб’екта.
Крыніцы
Катэгорыя:Выкарыстанне штучнага інтэлекту Катэгорыя:Апрацоўка натуральнай мовы