Свішчова — курганны могільнік дрыгавічоў XI—XII ст. каля в. Свішчова (Камянецкі раён).
Захавалася 20 насыпаў вышынёй 0,2—1,6 м, дыяметрам 4—8 м, іх аснова абкладзена камянямі. Даследаваны 23 курганы. У некаторых насыпах шчыльная вымастка з камянёў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Пахаванні пераважна адзіночныя, ёсць парныя. Знойдзены ганчарныя гаршкі, металічныя часткі драўлянага посуду, нажы, падкова, цуглі, прасліца з ружовага сланцу, тачыльныя брускі, металічныя пярсцёнкі, спражкі, шкляныя залачоныя пацеркі і бронзавыя, упрыгожаныя зерню (дрыгавіцкага тыпу), скроневыя кольцы з такіх пацерак, паўтаразваротныя і з S-падобным завітком і інш.
Літаратура
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Дрыгавічы Катэгорыя:Курганныя могільнікі Камянецкага раёна Катэгорыя:Свішчова (Камянецкі раён)