Пата́паўскае радо́вішча суглі́нкаў — радовішча суглінкаў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца за 1,4 км на ўсход ад вёскі Патапава.
Характарыстыка Лінзападобны паклад звязаны з лёсападобнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы складаюць каля 1 млн м³.
Суглінкі жаўтавата-бурыя, шэрыя, дысперсныя, пластычныя, з праслойкамі запясочаных глін, з рэдкімі ўключэннямі жвіру. Утрыманне гліністых часцінак драбней за 0,01 мм складае 32—62 %.
Магутнасць карыснай тоўшчы складае 1—6 м, ускрышы (супескі) — 0,2—1,7 м.
Выкарыстанне Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы і аглапарыту. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Радовішчы суглінкаў Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Шклоўскага раёна