Кол мэвасэр (קול מבשר) — штотыднёвая газета на ідышы, якая выходзіла ў Адэсе з 23 кастрычніка 1862 года па 28 лістапада 1872 года, Яе заснавальнікам, выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандр Цэдэрбойм (Цэдэрбаум), другі выдавец Арн Іцхак Голдэнблюм. Газета мела больш 250 падпісчыкаў, плаціла супрацоўнікам ганарары. Першае выданне сучаснага ўзору на ідышы.

У верасні 1860 года з’яўляецца газета Цэдэрбойма «Га-меліц», якая выходзіла на іўрыце і нямецкай мове яўрэйскімі літарамі. Каб пашырыць аўдыторыю, замест нямецкай часткі Цэдэрбойм стаў друкаваць дадатак на ідышы. 20 мая 1869 года ён стаў асобнай газетай. У студзені-ліпені 1871 года рэдактарам быў Ліліенблюм, пасля яго Бейлінсон. 27 лістапада 1873 года Цэдэрбойм аднавіў газету, выйшаў адзін нумар.

Друкавала навіны з розных краін, допісы карэспандэнтаў, навукова-пазнавальныя артыкулы, фельетоны, якія высмейвалі цёмныя бакі яўрэйскага жыцця, мастацкія творы. У пачатку газета старалася не чапаць хасідаў, але іх ананімныя лісты з рэкамендацыяй спыніць выданне падштурхнулі выдаўца друкаваць крытычныя матэрыялы пра іх. Цэдэрбойм лічыў галоўным у сваёй дзейнасці — асвету чытачоў. Праграма газеты: адукацыйная рэформа, пашырэнне рускай мовы. У другой палове 60-х гадоў настрой газеты мяняецца: яна асуджае і хасідаў, і нямецкамоўную гаскалу берлінскага ўзору, крытычна ставіцца да русіфікацыі.

Друкаваліся Мендэле Мойхер-Сфорым, Іцхак Ёіл Лінецкі, Абрам Гольдфадэн, Шая Ліфшыц, Геня Гельфман і інш.

Шая Ліфшыц выказаў думку, што ідыш — гэта натуральная яўрэйская мова, якую трэба развіваць і ўдасканальваць. Газеце належыць вялікая роля ў развіцці і пашырэнні яўрэйскай літаратуры і крытыкі, стандартызацыі ідыша на аснове валынскіх гаворак.

Былыя супрацоўнікі газеты заснавалі гумарыстычны орган «Ісролік» (1875).

Спасылкі Boris Kotlerman. Kol Mevaser

Катэгорыя:ІдышКатэгорыя:Газеты паводле алфавітаКатэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1862 годзеКатэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1872 годзеКатэгорыя:Газеты УкраіныКатэгорыя:Адэса