Афгана-пакістанская вайна — узброенае супрацьстаянне паміж Афганістанам і Пакістанам, выкліканае авіяўдарамі пакістанскіх ВПС па афганскіх правінцыях 21 лютага 2026 года. У адказ афганскія сілы 26 лютага пачалі ваенную аперацыю супраць суседняй краіны. 27 лютага Пакістан афіцыйна абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам.
Перадгісторыя У пачатку 2026 года сітуацыя ў сферы бяспекі ў Пакістане рэзка абвастрылася. 6 лютага ў шыіцкай мячэці ў Ісламабадзе тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас пятнічнай малітвы. У выніку тэракту загінулі не менш за 36 чалавек і каля 170 атрымалі раненні.
Праз некалькі дзён, 19 лютага, начынены выбухоўкай аўтамабіль пратараніў кантрольна-прапускны пункт у раёне Баджаур у правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Ахвярамі атакі сталі 11 вайскоўцаў і адно дзіця. Пакістанскія ўлады заявілі, што нападнік меў афганскае грамадзянства, пасля чаго Міністэрства замежных спраў Пакістана ўручыла ноту пратэсту ўладам суседняй краіны, выклікаўшы часовага паверанага ў справах афганскай дыпмісіі ў Ісламабадзе.
21 лютага тэрарыст-смяротнік атакаваў вайсковую калону ў раёне Бану ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва, у выніку чаго загінулі двое вайскоўцаў, уключаючы падпалкоўніка. Пакістанскае кіраўніцтва ўскладала адказнасць за падобныя атакі на рух «Тэхрык-е Талібан Пакістан» (ТТП), сцвярджаючы, што яго лідары і баевікі знаходзяць прытулак на афганскай тэрыторыі.
Ход канфлікту Люты У ноч з 21 на 22 лютага 2026 года Ваенна-паветраныя сілы Пакістана нанеслі серыю авіяўдараў па тэрыторыі Афганістана. Мэтамі сталі раёны ва ўсходніх правінцыях Нангархар і Пактыка. Удары былі нанесеныя ў дні святога для мусульман месяца Рамадан.
Афіцыйны Ісламабад заявіў, што атакі былі накіраваныя на знішчэнне лагераў і сховішчаў баевікоў ТТП. Паводле звестак пакістанскіх вайскоўцаў, у выніку ўдараў па сямі аб’ектах уздоўж мяжы былі ліквідаваныя не менш за 80 баевікоў.
Улады Афганістана адхілілі абвінавачвання Пакістана ў падтрымцы баевікоў. У Міністэрстве абароны краіны заявілі, што бамбёжкам падвергліся не ваенныя лагеры, а грамадзянскія аб’екты. Прэс-сакратар Вярхоўнага лідара Афганістана Забіула Маджахед паведаміў пра дзясяткі загінулых і параненых сярод мірнага насельніцтва, уключаючы жанчын і дзяцей. Паводле звестак Міністэрства асветы, пад руінамі медрэсэ загінулі пяць вучняў. Афганскія крыніцы паведамлялі, што толькі ў правінцыі Нангархар ахвярамі сталі не менш за 17 чалавек.
Увечары 26 лютага Узброеныя сілы Афганістана пачалі ваенную аперацыю супраць Пакістана. Аперацыя пачалася а 20:00 паводле мясцовага часу з некалькіх кірункаў уздоўж так званай лініі Дзюранда — у правінцыях Хост, Пактыя, Нурыстан, а таксама ў Нангархары і Кунары.
У першыя гадзіны аперацыі афганскім сілам удалося захапіць некалькі пакістанскіх пагранічных пастоў. Прадстаўнік армейскага корпуса паведаміў аб трох захопленых пастах праціўніка. Іншыя крыніцы інфармавалі пра восем захопленых умацаваннях, у прыватнасці ў раёне Гарата, правінцыі Нангархар і правінцыі Кунар.
27 лютага пакістанцы разбамбілі Кабул. Мінабароны Пакістана заявіла, што паміж краінамі пачалася «адкрытая вайна».
Сакавік 1 сакавіка пакістанцы зноў бамбілі Кабул, а афганцы — правінцыі Хайбер-Пахтунхва і Белуджыстан. Тым часам у выніку сутыкненняў у прыгранічных раёнах правінцый Нангархар, Пактыя, Хост і Кандагар, паводле афганскіх даных, загінулі 32 пакістанскія салдаты і дзясяткі атрымалі раненні. На наступны дзень пакістанская авіяцыя ўзмацніла ўдары па тэрыторыі праціўніка: былі атакаваныя Кабул, правінцыі Нангархар, Панджэр, Капіса. Знішчаны склады боепрыпасаў у Джалалабадзе і Хосце.
3 сакавіка паветраным нападам падвергліся Кабул, Панджэр, Бадахшан, Герат, Капіса, Нурыстан. У той жа дзень прадстаўнік афганскага ўрада заявіў, што за апошнія 24 гадзіны іх сілы атакавалі варожыя памежныя пасты ўздоўж правінцый Кандагар, Нангархар, Кунар, Нурыстан, Хост і Пактыка. Паводле заяў Пакістана, былі атакаваныя 53 пагранпасты.
4 сакавіка пакістанская артылерыя ўдарыла па раёну Хас-Кунар у правінцыі Кунар. На наступны дзень пакістанская авіяцыя знішчыла штаб 205-й брыгады УС Афганістана.
13 сакавіка Пакістан падвергнуў чарговым бамбардзіроўкам горад Кабул, былі абстраляныя раёны ў правінцыях Кандагар, Пактыка і Пактыя. Паводле заявы прэс-сакратара Вярхоўнага лідара Афганістана Забіулы Муджахіда, у выніку абстрэлаў загінулі жанчыны і дзеціВласти Афганистана сообщили об обстреле со стороны Пакистана.. Пакістан нанёс удар па рэзервуары з палівам авіякампаніі Kam Air побач з аэрапортам КандагарАфганистан обвинил Пакистан в ударах по резервуарам с топливом в Кандагаре.. Афганістан ударыў беспілотнікам па 28-м блоку жылога комплексу для афіцэраў кампуса «Хамза» ў Ісламабадзе, што прывяло да шматлікіх ахвяр сярод пакістанскіх вайскоўцаў, і па ваеннай базе арміі Пакістана ў горадзе Кохат, правінцыі Хайбер-ПахтунхваАфганский БПЛА ударил по военному объекту в столице Пакистана..
15 сакавіка Ваенна-паветраныя сілы Афганістана нанеслі ўдар па варожай базе ў горадзе ВанаАфганистан заявил об ударе по военной базе в пакистанском городе Вана..
16 сакавіка Пакістан падвергнуў мінамётнаму абстрэлу вёску Нарай раёна Гурбуз, рынак і цэнтральную клініку ў вёсцы Атахейль раёна Джаджы-Майдан і раён Спера ў правінцыі ХостПакистанские военные обстреляли три уезда в Афганистане., нанёс удар беспілотнікамі па горадзе КабулПакистанские беспилотники ударили по Кабулу, есть жертвы., у тым ліку па рэабілітацыйным цэнтры. Больш за 250 чалавек загінулі і больш за 400 атрымалі раненніВ результате ударов Пакистана по Кабулу погибли 250 человек..
18 сакавіка года па просьбе Саудаўскай Аравіі, Катара і Турцыі бакі часова прыпыняюць ваенныя аперацыі на час свята Ід аль-Фітр. 19 сакавіка Афганістан заявіў, што Пакістан парушыў перамір’е, абстраляўшы правінцыю КунарПакистан нарушил перемирие с Афганистаном, пишут СМИ.. Пакістан гэта абвергПакистан опроверг заявления о нарушении перемирия с Афганистаном..
24 сакавіка ў 00:00 перамір’е афіцыйна скончылася, і ВПС Пакістана пачалі наносіць новыя ўдары на тэрыторыі Афганістана.
Красавік 1 красавіка пачаліся перамовы ў горадзе Урумчы (Кітай)Стало известно, где пройдут переговоры Афганистана и Пакистана. па ініцыятыве Афганістана. Пакістан запатрабаваў ад Кабула прызнаць тэрарыстычную дзейнасць ТТП сам сваёй тэрыторыі, ліквідаваць інфраструктуру групоўкіИсламабад потребовал признать террористическим "Движение талибов Пакистана".. 7 красавіка нефармальныя перамовы завяршыліся. Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Маа Нін паведаміла: «Бакі пацвердзілі прыхільнасць вырашэнню рознагалоссяў шляхам дыялогу і кансультацый, а таксама абавязаліся не прадпрымаць дзеянняў, якія вядуць да эскалацыі сітуацыі»МИД КНР: Афганистан и Пакистан договорились о деэскалации конфликта..
27 красавіка Пакістан нанёс ракетны ўдар па афганскай правінцыі КунарМинимум три человека погибли из-за удара Пакистана по афганской провинции.. У наступныя дні працягнуліся абстрэлы з выкарыстаннем цяжкага ўзбраенняПакистанская армия возобновила обстрелы Афганистана, пишут СМИ.
Май Да 4 мая пры артабстрэлах афганскай тэрыторыі пацярпелі дзве школы, а адзін медыцынскі цэнтр і дзве мячэці былі цалкам разбураныПакистанская артиллерия обстреляла афганскую провинцию Кунар, есть жертвы.. 12 мая, па заяве ААН, у выніку пакістанскіх удараў загінула 372 мірных афганцаўUNAMA: 372 Civilians Killed and 397 Injured in Pakistani Attacks on Afghanistan.
Тым часам на пакістанскай тэрыторыі актывізавалі сваю дзейнасць ісламісцкія групы. 9 мая адбыўся выбух замінаванай машыны ў Бану, 21 чалавек загінуў. 11 мая ў раёне Аток загінуў мірны жыхар, які спрабаваў прадухіліць напад тэрарыстаShepherd sacrifices life, averting suicide attack in Attock. 13-га пры нападзе баевікоў у раёне Лакі-Марват загінула 9 чалавек9 martyred, 33 injured as blast rips through market in Lakki Marwat.
24 мая ў ходзе серыі аперацый у Паўночным Вазірыстане былі забітыя 11 ісламістаўSecurity forces kill 11 terrorists in KP's North Waziristan: ISPR.
Чэврень 28 чэрвеня 2026 года Пакістан правёў аперацыю ўздоўж мяжы з Афганістанам і нанёс кропкавыя ўдары ў памежным раёне па сховішчах тэрарыстаўПакистан провел операцию вдоль границы с Афганистаном.. Афганістан заявіў пра ахвяры сярод жыхароў з-за атакі Пакістана ў павеце Гіян правінцыі Пактыка, павеце Цамкані правінцыі Пактыя і павеце Маравар праінцыі Кунар. Прэс-сакратар Вярхоўнага лідара Афганістана Забіула Маджахед таксама нагадаў, што 8 чэрвеня ВПС Пакістана таксама бамбілі дамы мірных жыхароў у Кунары, Хосце і ПактыцыАфганистан заявил о жертвах среди жителей из-за атаки Пакистана..
Крыніцы
Катэгорыя:Войны XXI стагоддзя Катэгорыя:Войны Пакістана Катэгорыя:Войны Афганістана Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з меркавана памылковымі параметрамі ў шаблонах серыі Не перакладзена Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з невядомымі параметрамі шаблонаў серыі Не перакладзена Катэгорыя:Канфлікты 2026 года Катэгорыя:Люты 2026 года Катэгорыя:Сакавік 2026 года Катэгорыя:Красавік 2026 года Катэгорыя:Май 2026 года