Пярку́нас, Пяркун, (), Пе́рканс (), Пяркунс (прус. : Percuns) — бог-грамабой у балтыйскай міфалогіі, уладар паветра, абаронца справядлівасці, а таксама навальніцы, дажджу, гор (і наогул любых узвышшаў), дубоў і неба. Адзін з галоўных багоў балтыйскага пантэона.
Паўстае як узброены сякерай рашучы мужчына з каштанавай або рудай барадой. Ён з грукатам перасякае неба на двухколавай павозцы, запрэжанай адным ці двума казламі. Існуе меркаванне, што на ранніх малюнках Пяркунас прадстаўлены як рагаты мужчына ці чалавек з рагатым шлемам, што з’яўляецца атрыбутам улады.
Існуе версія, згодна з якой змешчаны на сучасным гербе Літвы вершнік Віціс (як і роднасная яму беларуская «Пагоня») — гэта перайначаная выява Пяркунаса, які скача па небе. Нібыта такую выяву відавочцы бачылі на баявым сцягу літоўцаў у сярэднія вякіТеобальд М.М. Литовско-языческие очерки. — Ладога-100, 1890..
У сучасных балтыйскіх мовах захаваліся роднасныя словы, звязаныя з Пяркунасам: у літоўскай — perkūnas («гром»), perkūnija («маланка»), у латышскай — pērkons («гром»).
Пяркунас звязаны з іншымі індаеўрапейскімі грамавержцамі — славянскім Пяруном, хецкім Пярунай, старажытнаіндыйскім Парджаньей, кельцкім Hercynia, а таксама скандынаўскім Торам, германскім Донарам і рымскім Юпітэрам.
Крыніцы
Літаратура Вольтер Э. А. Перкун // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. Иванов В. В., Топоров В. Н. Перкунас // Мифологический словарь / Гл. ред. Е. М. Мелетинский. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 736 с. — ISBN 5-85270-068-1. The Symbolism of the Luminaries in Ancient Lithuanian Songs // Lings Martin. Symbol and Archetype. — Cambridge, 1991. — P. 83-97.
Катэгорыя:Літоўская міфалогія Катэгорыя:Латышская міфалогія Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Багі грому