BeBox — персанальны камп’ютар, які выпускаўся кампаніяй Be Incorporated у 1995-1997 гадах. Распрацоўку ўзначальваў Стыў Сакаман, інжынер, які раней працаваў у Apple і кіраваў распрацоўкай . Камп’ютар працаваў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы BeOS, таксама распрацаванай кампаніяй Be Inc.

Гісторыя Першыя прататыпы BeBox будаваліся на працэсарах , пакуль іх не знялі з вытворчасці. Тады Ве перайшла на працэсары .

BeBox дэбютаваў у кастрычніку 1995 года мадэллю BeBox Dual603-66 з частатой працэсара 66 МГц. Ужо ў жніўні 1996 года выходзіць новая мадэль рабочай станцыі BeBox Dual603e-133 з частатой працэсара 133 МГц. Усе камп’ютары былі шматпрацэсарнымі: у адной з версій камп’ютара стаялі 7 працэсараў, у іншай — 2.

BeBox называлі « для бедных» з-за іх магутнасці, якая дазваляла выкарыстоўваць BeBox у якасці графічнай рабочай станцыі пры сціплых апаратных рэсурсах і адносна невысокім кошце.

Было прададзена каля 1000 BeBox з частатой 66 МГц і 800 з частатой 133 МГц. 30 студзеня 1997 года Be Inc. спыніла вытворчасць абсталявання і пераключылася на выпуск праграмнага прадукту.

Канфігурацыя працэсара Першыя прататыпы былі абсталяваны двума ЦП AT&T Hobbit і трыма AT&T 9308S. У серыйных узорах выкарыстоўваліся два працэсары , якія працавалі на 66 або 133 МГц. Былі таксама прататыпы з 2 і 4 працэсарамі па 200 МГц, але яны ніколі не прадаваліся.

Плата ўводу / вываду

Чатыры паслядоўныя парты (9-pin ) Адзін порт мышы, PS/2-type Два парты джойсціка (15-pin D-sub) Два out ports Два MIDI in ports Тры інфрачырвоныя парты ўводу / вываду (IR) (6-pin mini DIN) Адзін унутраны CD-аўдыяўваход лінейнага ўзроўню (5-pin strip) Адзін унутраны мікрафонны ўваход аўдыя (4-pin strip) Адзін унутраны выхад на навушнікі аўдыя (4-pin strip) Два ўваходы RCA лінейнага ўзроўню (L / R) Два выхады лінейнага ўзроўню (L / R) Адзін уваход для мікрафона 3,5 мм стэрэараз'ём аўдыя Адзін выхад на навушнікі 3,5 мм раз'ём для стэрэанавушнікаў 16-разрадны стэрэагук @ 48 і 44,1 кГц Адзін «GeekPort» (37-pin D-sub)

Blinkenlights На пярэдняй панэлі двухпрацэсарнай прылады BeBox былі ўсталяваныя дзве вертыкальныя паласы жоўта-зялёных святлодыёдаў. Яны служылі візуальным індыкатарам нагрузкі на кожны з двух працэсараў. Самы ніжні LED на правым баку паказваў на ступень актыўнасці жорсткага дыска.

Спасылкі The BeBox Zone BeBox History BeBox Photo Gallery (Joseph Palmer: Be HW Engineer) Pinout for the GeekPort connector

Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Камп’ютары Катэгорыя:BeOS