Acta Polono-Ruthenica — польскі навуковы штогоднік, які выдаецца Інстытутам усходняй славяншчыны Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне. Выданне публікуе артыкулы ў галіне ўсходнеславянскай філалогіі і выдаецца з 1996 года.

Тэматыка У часопісе «Acta Polono-Ruthenica» прадстаўляюцца вынікі навуковых даследаванняў у галіне літаратуразнаўства, мовазнаўства, культуралогіі і перакладазнаўства, а таксама асвятляюцца актуальныя даследчыя праблемы. Часопіс з'яўляецца платформай для абмену вопытам і міждысцыплінарнага навуковага дыскурсу польскіх і замежных спецыялістаў з розных навуковых дысцыплін.

Асноўны прадмет навуковай рэфлексіі выдання складаюць польскія і ўсходнеславянскія культурныя, літаратурныя і моўныя сувязі, пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца беларускай, рускай і ўкраінскай літаратурам. Артыкулы друкуюцца на беларускай, лацінскай, нямецкай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах.

Працы, апублікаваныя ў часопісе, даступныя на ўмовах ліцэнзіі «Creative Commons: Із указаннем аўтарства — Некамерцыйнае выкарыстанне — Без вытворных твораў» (CC BY-NC-ND).

Рэдакцыйная калегія У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзяць вядомыя навукоўцы і філолагі: Базыль Белаказовіч; Яана Кажанеўская-Бярчынская (); Лявонцій Міранюк (); Івона Ганна Ндыяй (; сакратар); Валенты Пілат (; старшыня і галоўны рэдактар); Святлана Вауліна ().

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы Польшчы Катэгорыя:Навуковыя часопісы Польшчы Катэгорыя:Філалагічныя часопісы Катэгорыя:Штогоднікі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на лацінскай мове Катэгорыя:Часопісы на нямецкай мове Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на ўкраінскай мове Катэгорыя:Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт