Windows 8 - аперацыйная сістэма сямейства Windows NT, выпушчаная кампаніяй Microsoft 26 кастрычніка 2012 года.
Новаўвядзенні
Знешні выгляд У адрозненне ад свайго папярэдніка Windows 8 адтрымал новы дызайн з назвай Metro UI. Было перароблена меню "Пуск". Замест яго сістэма мела стартавы экран на ўвесь экран з размешчанымі на ім пліткамі. Выклікаецца ён праз "Актыўны вугал". Пліткі можна перамяшчаць, групаваць, мяняць назву, пераймяноўваць групы.
Галоўныя змяненні
Ўпершыню з'явіўся магазін праграм Microsoft Store. Прыбрана магчымасць стварыць "Партфель", але функцыя яго адкрыцця засталася. З'явіўся экран блакіроўкі. Быў перароблены дыспетчар задач. З'явілася магчымасць змяніць раскладку з дапамогай спалучэнняў клавіш + , або + . Быў удасканалены пошук. З'явіліся новыя магчымасці аўтэнтыфікацыі: чатырохзначны PIN код, графічны пароль і другія. Internet Explorer 10. Абноўлены праваднік. Больш быў інтэграваны рахунак Microsoft. Новая бакавая панэль Charms. Былі палепшаны сямейныя функцыі Windows. Абноўлены "Параметры" у стылі Metro UI. З'явіліся новыя функцыі аднаўлення сістэмы: Refresh Your PC (скід налад і знішчэнне класічных праграм) і Reset Your PC (поўны скід сістэмы).
Windows 8.1
Наступная версія аперацыйнай сістэмы Windows Windows 8.1 была выпушчана 17 кастрычніка 2013 года. Яна стала працяжнікам ідэй інтэрфейсу Metro UI.
Заканчэнне падтрымкі Падтрымка Windows 8 акрамя Windows Embedded 8 Standard скончылася 12 студзеня 2016 года. Пасля гэтага доля выкарыстоўвання гэтай сістэмы паступова працягнула зніжацца . Асноўная падтрымка Windows Embedded 8 Standard скончылася у 2018 годзе 10 ліпеня. Пашыраная падтрымка спынена 11 ліпеня 2023 года. Microsoft Store перастаў працаваць у ліпні 2019 года.
Паглядзець таксама
Microsoft Windows Windows 8.1
Зноскі