Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)» — установа сярэдняй адукацыі ў Бабруйску.
Гісторыя
Бабруйская жаночая Аляксееўская гімназія адкрыта 1 ліпеня 1906 года як сямікласная. У 1907/1908 навучальным годзе ўведзены восьмы педагагічны і падрыхтоўчы класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне і грамадскіх сродкаў. У 1908/1909 навучальным годзе мела 393 выхаванкі. Выкладаліся Закон Божы, руская мова (нямецкая, французская, лацінская мовы неабавязковыя), матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле. Абсталяваны фізічны і прыродазнаўчы кабінеты. Настаўнікамі працавалі выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта, Віленскага вышэйшага жаночага вучылішча і іншыя. Гімназія падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.
У 1919—1920 гадах бабруйскія гімназіі і прагімназіі былі рэарганізаваныя ў адзіныя працоўныя школы першай і другой ступеняў. У 1921 годзе ў будынку гімназіі адкрылі першую савецкую школу другой ступені імя Янкі Купалы. Загадчыкам школы стаў К. Ф. Родман.
З 1930 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы размячшаўся рабфак.
З 1945 года да 1949 года — педагагічнае вучылішча.
У 1949—1954 гадах тут размяшчаўся Бабруйскі настаўніцкі інстытут.
У 1955—1957 гадах — зноў педагагічнае вучылішча.
У 1957/1958 навучальным годзе педвучылішча закрылі, а ў будынак гімназіі перавялі старэйшыя класы сямігадовай сярэдняй школы № 5. У 1968 годзе да школы прыбудавалі новы будынак. З гэтага года ўсе навучэнцы сярэдняй школы № 5 (пачатковыя і старэйшыя класы) вучацца ў будынку цяперашняй гімназіі.
У 1993 годзе на базе сярэдняй школы № 5 з паглыбленым вывучэннем рускай мовы стварылі Славянскую гімназію. У 2009 годзе перайменавалі ў гімназію № 3. 1 верасня 2023 года гімназіі нададзена імя Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Навучанне З 1 верасня 2007 года на базе праваслаўнага Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Елісавецінскім храме Бабруйскай епархіі фунцыянуюць чатыры класы гімназіі, у якіх выкладаюць факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры».
17 красавіка 2019 года на базе гімназіі адкрылі -цэнтр.
28 кастрычніка 2024 года на базе гімназіі створаны інжынерна-тэхнічны цэнтр (ІТЦ).
Вядомыя выпускнікі Саламон Гарэлік — Герой Савецкага Саюза. Анатоль Глаз — дыпламат. Барыс Мікуліч — пісьменнік, празаік, крытык. Аляксандр Пракапенка — футбаліст. Ірына Рынейская — палітык.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт ГУО «Гимназия № 3 г. Бобруйска имени митрополита филарета (Вахромеева)». Наша летопись
Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Бабруйска