Маржан Сатрапі (, ; , — , ) — французская пісьменніца, карыкатурыстка, ілюстратарка, кінарэжысёрка і аўтарка дзіцячых кніг іранскага паходжання. Сярод яе найбольш вядомых твораў — графічны раман «Персеполіс» і яго экранізацыя, графічныя раманы «Курыца са слівамі», «Жанчына, жыццё, свабода» і біяграфічны фільм пра Марыю Кюры «Радыёактыўная».
Біяграфія Сатрапі нарадзілася ў Іране, вырасла ў іранскай сям’і вышэйшага сярэдняга класа і вучылася ў франкамоўным ліцэі. Абое яе бацькоў падтрымлівалі пратэсты супраць манархіі апошняга шаха. Прадзед Сатрапі па матчынай лініі, Насэр аль-Дзін Шах Каджар, быў шахам Ірана з 1848 па 1896 год. Калі ў 1979 годзе адбылася Іранская рэвалюцыя, яе бацькі негатыўна ўспрынялі прыход да ўлады ісламскіх фундаменталістаў.
У юнацтве Сатрапі сутыкнулася з жорсткасцю новага рэжыма. Многія з яе родных і сяброў падвяргаліся пераследу, арыштам і забойствам. Бацькі Сатрапі арганізавалі вучобу за мяжой, каб абараніць яе. У 1983 годзе Сатрапі прыехала ў Вену і паступіла ў Французскі ліцэй. Пасля навучання ў ліцэі яна вярнулася ў Іран, вывучала візуальныя камунікацыі ў Ісламскім універсітэце Азад у Тэгеране, там жа атрымала ступень магістра.
У 1990 годзе Сатрапі выйшла замуж за ветэрана ірана-іракскай вайны, у 1992 годзе развялася. Пасля гэтага пераехала ў Страсбур для навучання ў Вышэйшай школе мастацтваў Рэйна. Бацькі параілі ёй застацца ў Еўропе назаўсёды. У 1997 годзе Сатрапі пераехала ў Парыж, ажанілася з грамадзянінам Швецыі Маціясам Рыпай.
Сатрапі стала сусветна вядомай пасля выхаду ў 2000—2003 гадах некалькіх частак яе аўтабіяграфічнага графічнага рамана «Персеполіс», якія апісваюць яе дзяцінства ў Іране і юнацтва ў Еўропе. Яе наступныя графічныя раманы «Вышыўкі» і «Курыца са слівамі» таксама былі добра ўспрынятыя.
«Персеполіс» быў адаптаваны ў аднайменны анімацыйны фільм. Фільм дэбютаваў на Канскім кінафестывалі 2007 года і падзяліў спецыяльны прыз журы з фільмам Карласа Рэйгадаса «Ціхае святло». Франкамоўны фільм, створаны Сатрапі разам з рэжысёрам Вінсентам Паронна, агучвалі К’яра Мастраяні, Катрын Дэнёў, Даніэль Дарыё і Сімон Абкарыян. Англійскую версію фільма агучвалі Джына Роўлендс, Шон Пен і Ігі Поп, яна была намінавана на прэмію «Лепшы анімацыйны фільм» на 80-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» у студзені 2008 года. Сатрапі стала першай жанчынай, намінаванай на гэтую ўзнагароду.
Іранскі ўрад асудзіў фільм і дамогся яго зняцця з Бангкокскага міжнароднага кінафестывалю. Нягледзячы на гэта, «Персеполіс» быў вельмі паспяховым фільмам як у крытыкаў, так і ў гледачоў, маючы больш за мільён праглядаў толькі ў Францыі. На прэміі «Сезар» у 2008 годзе фільм атрымаў узнагароду за лепшы дэбютны фільм.
Сатрапі і Паронна працягнулі супрацоўніцтва экранізацыяй рамана «Курыца са слівамі», якая выйшла ў канцы 2011 года.
У 2014 годзе Сатрапі зняла камедыйны фільм жахаў «Галасы», у якім зняліся Раян Рэйнальдс, Ганна Кендрык і Джэма Артэртан.
У 2019 годзе Сатрапі зняла біяграфічны фільм пра двухразовую лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Марыю Кюры пад назвай «Радыёактыўная».
Палітычны актывізм Пасля выбараў у Іране ў чэрвені 2009 года Сатрапі і іранскі рэжысёр Мохсен Махмальбаф выступілі ў Еўрапейскім парламенце, каб прадставіць дакумент, нібыта атрыманы ад члена іранскай выбарчай камісіі, у якім сцвярджалася, што кансерватыўны дзеючы прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад атрымаў толькі 12 % галасоў, а апазіцыйны кандыдат Мір Хасейн Мусаві насамрэч перамог на выбарах.
У 2022 годзе Сатрапі падтрымала пратэсты пасля смерці Махсы Аміні. Яна стварыла графічную анталогію «Жанчына, жыццё, свабода», якая дакументавала пратэст і яго культурны кантэкст для заходняй аўдыторыі.
У студзені 2025 года Сатрапі адмовілася ад найвышэйшай афіцыйнай узнагароды Францыі — ордэна Ганаровага легіёна, спасылаючыся на крывадушнасць Францыі ў адносінах да Ірана.
Крыніцы
Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі