Поўнагало́ссе — спалучэнне двух галосных і плаўнага [р], [л] паміж імі на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, el паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць усходнеславянскіх моў, якая проціпастаўляе іх мовам заходніх і паўднёвых славян.

Першае поўнагалоссе Сутнасць поўнагалосся — у змяненні праславянскіх каранёвых злучэнняў: tort → torot: → (з адлюстраваннем акання); tolt → tolot: → ; tert → teret: → ; telt → tolot: → , дзе t — любы зычны.

Першае поўнагалоссе развівалася ў дапісьмовы перыяд усходнеславянскай мовы.

Другое поўнагалоссе Больш працяглае захаванне ў вымаўленні рэдукаваных галосных у паўночных усходнеславянскіх дыялектах мела сваім вынікам асаблівы шлях развіцця ў гэтых дыялектах спалучэнняў рэдукаваных з плаўнымі паміж зычнымі. На іх месцы ў адпаведнасці з агульнарускімі спалучэннямі ор, ол, ер развіліся спалучэнні оро, оло, ере. Так, на месцы старажытнарускага слова мълниꙗ прадстаўлена беларускае маланка, рускае дыялектнае молонья, украінскае молоння, на месцы старажытнарускага вьрвька — беларускае вяроўка, рускае верёвка, украінскае верьовка (паўночнарускія па паходжанні, гэтыя словы пашырыліся і ў іншых дыялектах старажытнарускай мовы і часткова захаваліся ў сучасных усходнеславянскіх мовах).

Няпоўнагалоссе Няпоўнагалоссе — спалучэнне плаўнага зычнага [р], [л] з галосным на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, el паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць паўднёваславянскіх, а таксама чэшскай і славацкай моў.

Сутнасць няпоўнагалосся — у змяненні праславянскіх каранёвых злучэнняў паводле закону адкрытага склада: tort → trat: → ; tolt → tlat; těrt → trět; tělt → tlět: → .

Адрозніваюць сапраўднае і несапраўднае няпоўнагалоссе. Пры сапраўдным няпоўнагалоссі паўднёваславянскім (або чэшскім і славацкім) злучэнням тыпу trat, tlat, trět, tlět адпавядаюць адлаведныя ўсходнеславянскія злучэнні torot, tolot, teret:  — (з адлюстраваннем акання).

Пры несапраўдным няпоўнагалоссі корань выглядае няпоўнагалосным, але не паходзіць з праславянскіх злучэнняў:  — .

Словы з сапраўдным няпоўнагалоссем распаўсюдэіліся ў іншыя славянскія мовы з паўднёваславянскіх моў (найперш са стараславянскай): , і інш.

Гл. таксама Метатэза

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя беларускай мовы Катэгорыя:Гісторыя рускай мовы Катэгорыя:Гісторыя ўкраінскай мовы Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Славістыка