Фіцрой або Чальтэль () — вяршыня ў Патагоніі ў памежнай вобласці паміж Аргенцінай і Чылі (дакладнае праходжанне мяжы ў раёне гары на дадзены момант не вызначана). Вышыня — 3405 м.
Упершыню вяршыню Фіцрой убачыў Франсіска Марэна 2 сакавіка 1877 года падчас сваіх падарожжаў па Патагоніі. Ён назваў вяршыню ў гонар капітана Роберта Фіцроя — камандзіра брытанскага брыга «Бігль», які ўнёс вялікі ўклад у даследаванне марскога ўзбярэжжа Патагоніі, у прыватнасці, на борце быў натураліст Чарлз Дарвін, працы якога зрабілі гэты карабель адным з самых знакамітых у гісторыі.
Побач з вяршыняй Фіцрой размешчаны пікі Сера-Паінсенот, Рафаэль і Сент-Экзюперы. Непадалёк знаходзіцца іншая сусветна вядомая група вяршыняў — група Сера-Торэ.
Найбліжэйшы населены пункт — Эль-Чальтэн, у якую ходзіць аўтобус з турыстычнага цэнтра Эль-Калафатэ. Катэгорыя:Гарады Аргенціны Катэгорыя:Гарады Чылі