Морф, мо́рфа (ад — від, форма) — кожная з разнавіднасцей марфемы, калі апошняя выступае ў розных словах і словаформах. Тэрмін морф прапанаваў Ч. Хокет у 1947 годзе.
Напрыклад, каранёвая марфема слова рука выступае ў слове ручны ў выглядзе руч-, у словаформе рукі ў выглядзе рук’-, у словаформе руцэ ў выглядзе руц-. Усе гэтыя разнавіднасці марфемы — морфы.
Класіфікацыя Вылучаюць: варыянтныя морфы — могуць свабодна ўзаемазамяняцца ў адной і той жа пазіцыі; аламорфы — гукавы склад абумоўлены пэўнай пазіцыяй.
Напрыклад, канчаткі -ой і -ою (вадой, вадою) — варыянтныя морфы, а суфіксы -чык і -шчык (лётчык, зваршчык) — аламорфы: суфікс -чык ужываецца толькі пасля зычных [с], [з], [ж], а таксама [т] і [д] без папярэдніх санорных, а суфікс -шчык — пасля ўсіх астатніх зычных (пільшчык, пайшчык), у тым ліку і пасля [т], [д] з папярэднім санорным (працэнтшчык). Такім чынам, аламорфы знаходзяцца адзін да аднаго ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Марфалогія мовы