Раніца з Белсатам — беларускамоўная інфармацыйна-забаўляльная тэлепраграма ў фармаце ранішняга шоу, якая выходзіць на тэлеканале «Белсат». Прэм'ера адбылася 15 сакавіка 2025 года. Праграма пазіцыянуецца стваральнікамі як адзінае ў свеце ранішняе шоу цалкам на беларускай мове.

Фармат Праграма была запушчана ў сакавіку 2025 года ў межах абнаўлення веснавога сезона «Белсата» і першапачаткова выходзіла па суботах і нядзелях. Хранаметраж складае каля дзвюх гадзін у жывым эфіры.

Шоу спалучае ў сабе элементы навіннага выпуску, аналітыкі і забаўляльнага ток-шоу. У студыі абмяркоўваюцца актуальныя палітычныя і эканамічныя падзеі, пытанні гісторыі, культуры, псіхалогіі і паўсядзённага побыту беларусаў. Фармат прадугледжвае наяўнасць гасцей у студыі (экспертаў, музыкаў, культурных дзеячаў), а таксама ўключэнні экспертаў па відэасувязі.

Каманда Першы эфір праграмы правялі медыяперсоны Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Пазней да каманды вядоўцаў далучылася галоўная рэдактарка тэлеканала Аліна Коўшык у пары з журналістам Анатолем Шырвелем. Таксама ў якасці вядоўцы да праекта далучылася актрыса Святлана Зелянкоўская.

У шоу прымаюць удзел сталыя эксперты і аўтары тэматычных рубрык: Віктар Шукеловіч — аўтар моўнай рубрыкі «Рачанец», прысвечанай гісторыі і асаблівасцям беларускай мовы. Сяргей Бесараб — беларускі навуковец і папулярызатар навукі, вядоўца аўтарскай аналітычнай рубрыкі, прысвечанай тэхналогіям, футуралогіі і навуковым адкрыццям. Андрусь Белавешкін — лекар і кандыдат медыцынскіх навук (рубрыка пра здароўе і лад жыцця). Лявон Халатран — кулінарныя парады. У межах ранішняга эфіру таксама дэманструюцца выпускі сатырычнага праекта «Хай Так TV».

Гл. таксама

Звычайны ранак

Спасылкі Афіцыйная старонка праграмы на сайце Белсат

Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:Белсат Катэгорыя:Тэлеперадачы, якія з'явіліся ў 2025 годзе Катэгорыя:Ранішнія тэлешоу