Мечыслаў Мацкевіч (; ) — прафесійны вайсковец, удзельнік руска-японскай, першай сусветай, польска-савецкай войнаў, брыгадны генерал Войска Польскага, кавалер ордэна Virtuti Militari .

Біяграфія Ён нарадзіўся 9 мая 1880 года ў вёсцы Курценішкі, што ў гміне Балкуны, Кальварыйскі павет, у сям’і Генрыка і Саламеі Бірштэйн. Адукацыю атрымаў у Марыямпалі і ў Юнкерскай школе ў Санкт-Пецярбургу. З 1902 г. быў афіцэрам 26-й пяхотнай дывізіі ў Гродне. Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У 1913 годзе ў Кракаве наладзіў сувязь з Юзафам Пілсудскім і таемна стаў сябрам Стралецкага таварыства. У 1914 годзе быў камандзірам роты на нямецкім фронце. У 1915 годзе быў захоплены немцамі ў палон. У лагерах Гельмштэдт і Гардэнлеген ён стварыў польскую школу падафіцэраў.

Вызвалены з палону ў красавіку 1918 г., ён быў прызначаны цывільным чыноўнікам у польскую Ваенную камісію Часовай дзяржаўнай рады ў якасці кіраўніка аддзела кадраў. Адначасова ён узначальваў разведвальнае падраздзяленне Польскай ваеннай арганізацыі, галоўнай задачай якога было аказанне дапамогі палякам — дэзерцірам з нямецкай і аўстра-венгерскай армій, а таксама дэмабілізаваным салдатам Першага польскага корпуса ў Расіі. Як былы афіцэр рускай арміі, вызвалены з лагера для ваеннапалонных рэскрыптам Рэгенцкай рады ад 25 кастрычніка 1918 года, ён быў прызначаны ў падпарадкаваную Польскую армію і павышаны да звання маёра.

З кастрычніка па снежань 1918 года ён быў начальнікам другога інфармацыйнага аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага. З 19 снежня 1918 г. па 6 жніўня 1920 г. ён арганізаваў і камандаваў 41-м пяхотным палком . Тым часам, з 6 кастрычніка 1919 года па 12 красавіка 1920 года, ён быў прызначаны ў склад Праверачнай камісіі. 1 студзеня 1920 года Юзэф Пілсудскі, як галоўнакамандуючы, прызначыў яго членам часовага капітула Ордэна Virtuti Militari і ўзнагародзіў Сярэбраным крыжам гэтага ордэна. Камандзір аператыўнай групы ў баях за Ліду — ён захапіў Ліду. У маі-чэрвені 1919 года кіраўнік палітычнай місіі ў Каўнасе (Пілсудскі лічыў спецыялістам па літоўскіх справах). Пасля правалу місіі, у красавіку-жніўні 1920 года, ён служыў камандзірам 2-й Літоўска-Беларускай дывізіі . Затым камандзірам Аператыўнай групы і 18-й пяхотнай дывізіі . Быў цяжка паранены на бальшавіцкім фронце.

У кастрычніку 1920 года, ачуняўшы ад ран, ён стаў афіцэрам падаручэннях Галоўнакамандуючага. З студзеня 1921 года ён камандаваў 30-й пяхотнай дывізіяй . 3 мая 1922 года яму было прысвоена званне палкоўніка са старшынством з 1 чэрвеня 1919 года і 87-я пасада ў корпусе пяхотных афіцэраў. Тым часам, з 15 лістапада 1923 года па 15 жніўня 1924 года, ён праслухаў першы курс Цэнтра вышэйшых ваенных даследаванняў у Варшаве. 26 мая 1926 года ён прыняў камандаванне 26-й пяхотнай дывізіяй у Скерневіцах. 16 сакавіка 1927 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча Ігнацы Масціцкі па просьбе міністра ваенных спраў, першага маршала Польшчы Юзэфа Пілсудскага, узвысіў яго да звання брыгаднага генерала і 1-м месцам у корпусе генералаў. 8 сакавіка 1935 года ён быў вызвалены ад пасады камандзіра дывізіі, захаваўшы папярэднюю выслугу, і выйшаў у адстаўку 30 верасня таго ж года.

Ён стаў вайсковым пасяленцам у Жыдомлі . Ён быў членам кіраўніцтва Таварыства развіцця Усходніх Земляў .

У верасні 1939 года ён добраахвотна пайшоў на службу, але не атрымаў прызначэння. Яго інтэрнавалі ў Румыніі ў лагеры Бэіле-Геркулане. Пасля вызвалення, Мацкевіча фармальна накіравалі ў 2-і корпус у Італіі. Пасля прыбыцця ў Вялікабрытанію і дэмабілізацыі ён пасяліўся ў Уэльсе, дзе і памёр 6 жніўня 1954 года.

У Мечыслава Мацкевіча былі дачка Ірэна і сын Уладзіслаў , які загінуў у бітве пад Монтэ-Касіна.

Ордэны і ўзнагароды

Сярэбраны крыж Ваеннага ордэна Virtuti Militari (1 студзеня 1920 г.) Крыж Незалежнасці (23 снежня 1933 г.) Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (9 лістапада 1926 г.) Крыж Харобрых (чатыры разы: 2-гі, 3-ці і 4-ы раз у 1922 г.) Залаты Крыж Заслугі (19 сакавіка 1931 г.) Знак за ранны і кантузіі мяркуючы па фота https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Mieczys%C5%82aw_Mackiewicz.jpg Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 1922)

Зноскі

Бібліяграфія

Lista starszeństwa oficerów zawodowych. Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1922. Rocznik Oficerski 1923. Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1923. Rocznik Oficerski 1924. Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1924. Rocznik Oficerski 1928. Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1928. Rocznik Oficerski 1932. Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1932. Tadeusz Kryska-Karski, Stanisław Żurakowski: Generałowie Polski niepodległej. Warszawa: Editions Spotkania, 1991. Piotr Stawecki: Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939. Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1994. ISBN 83-11-08262-6. Henryk Piotr Kosk: Generalicja polska. Popularny słownik biograficzny. T. 1 A-Ł. Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», 1998. ISBN 83-87103-55-1. Danuta Poźniakowska-Hanak, Oddział II Naczelnego Dowództwa Wojska Polskiego 1919—1921, Biuletyn Wojskowej Służby Archiwalnej Nr 24 z 2001.