Кара́зія (ад — «сціранне», «абточванне») — працэс механічнага разбурэння горных парод рухомым абломкавым матэрыялам (галькай, валунамі, пяском), які перамяшчаецца вадой, ветрам, лёдам або з прычыны апоўзняў; адначасова адбываецца і абточванне саміх абломкаў. У англамоўнай геалагічнай тэрміналогіі corrasion таксама тлумачыцца як механічная эрозія, якая здзяйсняецца вадой, лёдам або ветрам, асабліва пры наяўнасці абломкаў парод.
Тэрмін упершыню прапанаваў у 1875 годзе амерыканскі геолаг Джон Уэслі Паўэл. Каразія праяўляецца ў дзейнасці цякучых водаў, ветру і ледавіка. Разбурэнне парод абломкавым матэрыялам, які перамяшчаецца ледавіком, называюць таксама экзарацыяй. На схілах ледавікоў пад уплывам моцных вятроў і ветравой каразіі фарміруюцца дэфляцыйныя (ветравыя) разоры — каразійныя ўпадзіны. Разнавіднасцю воднай каразіі з’яўляецца эворзія.
У Беларусі У краіне шырока прадстаўлены ветраграннікі, якія ўтварыліся ў прыледавіковых (перыгляцыяльных) умовах у час паазерскага зледзянення. Лімнолаг Вольга Якушка дапускае, што катлавіны некаторых азёр на Беларускім Паазер’і могуць мець паходжанне, звязанае з эворзіяй.
Гл. таксама
Эрозія Экзарацыя Эворзія Ветраграннік
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Геалогія Катэгорыя:Геалогія Беларусі Катэгорыя:Эразійныя формы рэльефу