Lockheed Martin C-130J Super Hercules — амерыканскі ваенна-транспартны самалёт сярэдняга памеру з чатырма турбавінтавымі рухавікамі. З’яўляецца глыбока мадэрнізаванай версіяй самалёта Lockheed C-130 Hercules, абсталяванай новымі рухавікамі, абноўленай кабінай экіпажа і іншымі ўдасканаленымі сістэмамі.
C-130J з’яўляецца найноўшай мадыфікацыяй сямейства C-130 Hercules і адзінай версіяй, якая на сённяшні час знаходзіцца ў серыйнай вытворчасці. Па стане на сакавік 2022 года было пастаўлена 500 самалётаў C-130J, якія эксплуатуюцца 26 аператарамі ў 22 краінах.
Вытворчасць 16 снежня 1994 года кампанія Lockheed атрымала стартавы заказ на мадэль C-130J ад Ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі. Да гэтага кансерватыўны ўрад Джона Мэйджара некалькі месяцаў вырашаў, ці купляць новы транспартны самалёт у Еўропе ці ў ЗША. Ён меў абавязацельства набыць ад 40 да 50 самалётаў перспектыўнага еўрапейскага праекта Future Large Aircraft (далей — FLA) (пазней вядомага як Airbus A400M), які забеспячваў каля 20% удзелу брытанскай прамысловасці ў праекце, а таксама прадухіленне пагрозы з боку прамысловасці Германіі пазіцыям кампаніі British Aerospace як вытворцы крылаў для FLA і будучых камерцыйных праектаў Airbus. Каралеўскія ВПС замовілі 25 самалётаў па фіксаванай агульнай цане 1,6 млрд долараў ЗША (прыкладна 2,95 млрд долараў у пераліку на 2024 год), пры гэтым першыя пастаўкі першапачаткова планаваліся на лістапад 1996 года. Чаканыя пастаўкі C-130J дазвалялі Міністэрству абароны Вялікабрытаніі выканаць пастаўленую на 1996 год задачу па замене паловы састарэлага парку самалётаў Hercules у складзе ВПС, у той час як самалёты еўрапейскай праграмы чакаліся да паступлення ў эксплуатацыю не раней за 2003 год.
Варыянты C-130J Super Hercules — тактычны транспартны самалёт; C-130J-30 — абазначэнне Lockheed Martin для яго варыянту з падоўжаным фюзеляжам ; пасля 2002 года Ваенна-паветраныя сілы ЗША на кароткі час выкарыстоўвалі для яго абазначэнне CC-130J, якое пазней было зменена на C-130J. Такім чынам, пад адным і тым жа абазначэннем існуюць два розныя варыянты самалёта.Simmons, Peter. "More Lockheed Martin C-130J Aircraft Now on Contract." Lockheed Martin, March 2002. C-130J-SOF — варыянт, абсталяваны пашыраным комплексам сродкаў разведкі, назірання, выяўлення цэляў і разведвальнай падтрымкі, прызначаны для выкарыстання сіламі спецыяльных аперацый. Упершыню прадстаўлены ў чэрвені 2017 года; CC-130J Hercules — абазначэнне самалёта C-130J-30, прынятае ў Каралеўскіх Ваенна-паветраных сілах Канады; AC-130J — варыянт «Ghostrider» самалёта Lockheed AC-130, прызначаны для выканання задач непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі наземных аперацый Ваенна-паветраных сіл ЗША; E-130J — варыянт на базе C-130J-30, прызначаны для выканання задач сістэмы TACAMO Ваенна-марскіх сіл ЗША, распрацаваны для замены самалёта E-6 Mercury; EC-130J Commando Solo III — варыянт, прызначаны для Камандавання спецыяльных аперацый ВПС ЗША, які эксплуатавўся Нацыянальнай гвардыі паветраных сіл Пенсільваніі. Дадзены варыянт быў зняты з узбраення ў верасні 2024 года;af.mil HC-130J Super Hercules and HC-130J Combat King II — версія HC-130J амаль не адрозніваецца ад MC-130J, якая дадатковыя электронныя сістэмы. Існуе два варыянты гэтага самалёта: HC-130J Super Hercules — варыянт доўгага радыусу дзеяння для патрулявання і марской авіяцыйна-выратавальнай службы, прызначаны для Берагавой аховы ЗША; HC-130J COMBAT KING II — версія для ВПС ЗША, якая можа заправляцца ў паветры самалётамі KC-46 і KC-135, а таксама сама запраўляць у паветры розныя мадэлі ваенных верталётаў ЗША і паветраныя судны з нахільнымі вінтамі: CV-22, MV-22 і CMV-22; KC-130J — варыянт самалёта C-130J, прызначаны для паветранай запраўкі ў паветры і тактычнай авіяцыйнай перапраўкі. У эксплуатацыі ў Корпуса марской пяхоты; MC-130J Commando II — распрацаваны для Камандавання спецыяльных аперацый ВПС ЗША. Першапачаткова называўся Combat Shadow II;
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Самалёты Lockheed