Бра́цкая магі́ла падпо́льшчыкаў, ахвя́р фашы́зму і ваеннапало́нных — вайсковае пахаванне ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках па вуліцы Энгельса.
Гісторыя У магіле пахаваны каля 300 удзельнікаў Аршанскага камуністычнага падполля, ахвяр фашызму і савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі ў перыяд з 1941 па 1944 гады падчас акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1971 годзе на брацкай магіле была пастаўлена стэла на ўшанаванне памяці загінуўшых.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Помнікі Оршы Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1971 годзе Катэгорыя:Вуліца Фрыдрыха Энгельса (Орша)