Крысціна Віталеўна Лядская () — беларуская мастачка, мастацтвазнаўца, куратар арт-праектаў, перакладчык, экспадызайнер.

Біяграфія Нарадзілася 21 снежня 1972 года ў Мінску, у мастацкай сям’і. Бацька, Віталь Мікалаевіч Лядскі (1952—1993) працаваў мастаком-афарміцелем. Маці, Івета Канстанцінаўна Саўчык, была педагогам па мастацкім выхаванні і развіцці дзяцей малодшага школьнага ўзросту, атрымала ад мэра Мінска Міхаіла Паўлава прэмію па экалагічных праектах з дзецьмі. Менавіта маці прывіла Крысціне першыя навыкі малявання.

Пасля 8 класаў сярэдняй школы падрыхтоўкай Крысціны да ўступных іспытаў 2 месяца займаўся мастак-манументаліст Эдуард Шчаглоў.

У 1988 годзе паступіла ў Мінскае мастацкае вучыішча імя А. К. Глебава з выдатнымі адзнакамі па кампазіцыі, малюнку і жывапісу. Адным з яе выкладчыкаў быў Уладзімір Зінкевіч.

Скончыла вучылішча ў 1992 годзе з «чырвоным» дыпломам па спецыяльнасці «мастацкае афармленне», пасля чаго адразу паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на станковую графіку.

Выкладчыкамі ў яе былі вядомыя беларускія мастакі Уладзімір Савіч, Уладзімір Басалыга, Уладзімір Тоўсцік, Уладзімір Вішнеўскі.

Услед за мастацкай адукацыяй вырашыла атрымаць і больш шырокую гуманітарную, паступіўшы ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт на філасофскі факультэт з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы. Чытала працы нямецкіх філосафаў Гадамера, Хайдэгера, Гартмана ў арыгінале, перакладала іх для друку на рускую мову. Яе выкладчыкам і навуковым кіраўніком быў беларускі філосаф Анатоль Міхайлаў. Атрымала кваліфікацыю «філосаф, выкладчык філасофскіх дысцыплін». Пасля заканчэння ЕГУ ў 2001 годзе засталася выкладаць у ЕГУ.

У 1999—2003 гг. — заснавальнік і галоўны рэдактар інфармацыйнага бюлетэня ЕГУ.

З 2001 па 2004 гг. была рэдактарам выдавецтва ЕГУ.

У гэты час таксама выкладала па наступных навучальных курсах ЕГУ:

Нямецкая філасофская тэрміналогія Французская філасофская тэрміналогія Французская тэрміналогія для культуролагаў Прырода філасофскіх ведаў і інш.

У 2003 годзе паступіла ў аспірантуру ЕГУ, кафедра філасофіі і культуралогіі, філасофская антрапалогія.

Аспірантура: 01.10.2003—31.07.2004, даследчая стыпендыя для аспірантаў DAAD, Універсітэт Альберта-Людвіга, Фрайбург, Германія (сертыфікат мовы ўніверсітэта Альберта-Людвіга, Нямецкая мова, ступень СI).

З 01.10.2005 па 30.06.2006 — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, перакладчык-рэферэнт, Нямецкая мова (дыплом з адзнакай). Прайшла перападрыхтоўку як перакладчык (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, кваліфікацыя «перакладчык-рэферэнт, нямецкая мова»).

З 2004 працуе пазаштатным перакладчыкам пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (нямецкая мова).

У 2005—2006 гг. была таксама перакладчыкам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

У 2006—2007 гг. займала пасаду памочніка мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы РБ па міжнароднай дзейнасці.

Займалася арганізацыяй, каардынацыяй і суправаджэннем замежных гастроляў калектыву тэатра оперы. З 2005 па 2008 тэатральная трупа 5 разоў выязджала на гастролі ў Германію, 2 разы на гастролі на Канарскія выспы і адзін раз у Аўстрыю, дзе трупа выступала сумесна з Мансерат Кабалье. Ажыццяўляла ўсе знешнія зносіны калектыва на нямецкай мове.

З 2008 года — асістэнт арганізатара оперных фестываляў, перакладчык міжнародных праектаў у оперных прадзюсерскіх цэнтрах New European Festival GmbH (Германія), Verein Oper Schenkenberg (Швейцарыя), Staufer Festspiele Göppingen GmbH (Германія), Music & Theater Saar GmbH (Германія).

У 2010—2011 гг. была дырэктарам беларускага аддзялення міжнароднага агенцтва «Берын Арт Менеджмент» у Мінску, займалася арганізацыяй канцэртных турнэ, шоу, фестываляў.

У 2012 годзе змяніла сферу дзейнасці з музычнага на візуальнае мастацтва. У 2012—2013 годзе была старшым навуковым супрацоўнікам Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва (філіяла ДУ «Музей гісторыі горада Мінска»).

У 2013—2015 гадах стала загадваць галерэяйГалерея Щемелёва , змяніўшы на гэтай пасадзе Таццяну Бембель.

23 студзеня — 13 лютага 2015 года прайшла выстаўка твораў жывапісу Леаніда Шчамялёва «Белае сонца блакітнай зімы», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва, куратар К. ЛядскаяБелое солнце голубой зимы :

У 2015—2016 гадах — арт-куратар, арт-менеджар, прэс-сакратар новай Мастацкай галерэі «Дом карцін».

З 2025 года рэалiзуе сабе як мастацтвазнаўца, куратар арт-праектаў, арт-менеджар і экспадызайнер у мінскай галерэі «Арыстакрат».

Творчасць

Паралельна з працай Крысціна ўсё жыццё піша творы жывапісу і ўдзельнічае ў мастацкіх выставах:

2017 — персанальная выстава жывапісу «Мае рэчы», мастацкая галерэя «Кніжны салон», Мінск.

2018 — персанальная выстава жывапісу «Мае рэчы. Нацюрморт», музей «Прастора Суціна», Смілавічы. Куратар — Юрый Абдурахманаў.

З 2019 — творы жывапісу экспануюцца ў Галерэі «Арыстакрат».

Крыніцы

Спасылкі Интервью с Кристиной Лядской «З Вілейкі – з любоўю»