Касцёл Маці Божай Ласкавай — каталіцкі храм, які існаваў у Крэве.
Гісторыя Пабудаваны ў 1934-36 гадах з дрэва на месцы ранейшага храма паводле праекта 1933 года архітэктара Стэфана Нарэмбскага інжэнерам Янам Стаброўскім пад кіраўніцтвам ксяндза Чэслава Кардэля.
Архітэктуру касцёла высока ацаніў Марыян Маралёўскі:Гэта, несумненна, адзін з найлепшых твораў польскай драўлянай архітэктуры 20-га стагоддзя, які вылучаецца сваім чароўным сілуэтам і арыгінальным спосабам звароту да традыцый польскага барока і польскай драўлянай архітэктуры папярэдніх стагоддзяў.Morelowski Marian. Zarys sztuki wileńskiej z przewodnikiem po zabytkach między Niemnem a Dźwiną. Wilno, 1939. Ss. 333-334.У 1961 годзе касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад бальніцу. Пры гэтым ад сакральнай архітэктуры захаваўся толькі крыжасты план святыні, у астатнім усё было зменена — зніклі вежы, разабраны дах і надбудаваны другі паверх. З алтарнай пліты зрабілі ўваходны прыступак. У 2003 годзе будынак разабраны.
Архітэктура
Паводле архітэктурна-стылёвай характарыстыкі гэта быў прыклад мадэрну з выкарыстаньнем гістарычных стыляў — неабарока (агульная планіроўка й вырашэнне франтону) і неарэнесансу (трактоўка вежаў). Буйнамаштабная сіметрычна-восевая кампаэіцыя храма была заснавана на класічнай 3-нефавай з трансептам базіліцы. Сілуэт галоўнага фасада фарміравалі 2 высокія 4-ярусныя чацверыковыя вежы са шпілямі ў завяршэнні (знесены пасля закрыцця касцёла). Перапады ярусаў вылучаліся шырокімі гонтавымі адлівамі, асноўны ярус завяршаўся адкрытай слуповай галерэяй-звонам. Асноўны аб’ём меў 2-ярусную кампазіцыю за кошт перападу вышынь бакавых і цэнтральнага нефа, 2-схільны дах на франтальным фасадзе выступаў фігурным барочным франтонам паміж вежамі, над вальмай апсіды завяршаўся сігнатуркай. Прамавугольныя крылы трансепта таксама мелі 2-ярусную будову пад вальмавымі дахамі. Неашаляваныя сцены з бруса чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусам-сцяжкамі ў прасценках. Замест карніза будынак апяразваў рытмічны рад бэлек-кранштэйнаў, што неслі вынас гонтавага даху. Пасля скасавання храма быў надбудаваны 2 паверх.
У 1997 годзе на яго месцы ўзвялі мураваны касцёл Перамянення Пана. Гэты храм сваімі дзвюма вежамі ў нечым апелюе да архітэктуры ранейшага касцёлу. За касцёлам захаваліся драўляныя будынкі былога плябаннага комплексу.
Літаратура
Крыніцы Катэгорыя:Крэва Катэгорыя:1936 год у Заходняй Беларусі