Розенкрейцэры Rosicrucianism— гэта тэрмін, які адносіцца да руху і вучэнняў "пераемнікаў" старажытных містычных школ XV стагоддзя. Папулярны сярод містыкаў і прыхільнікаў таемных таварыстваў эпохі Новага часу і мадэрна. Яны чэрпалі ідэі з розных гнастычных традыцый і "аднаўлялі" эзатырычныя і містычныя практыкі. Па іх перакананні, менавіта ім раней "вучылі" іх папярэнікаў, сярод іншых, святары старажытных рэлігій, ессеі, маніхеі і катары. Першыя дакументы, звязаныя з гэтым рухам, датуюцца XVII стагоддзем. Псеўдарозэнкрэйцарскі рух, як мадэрнісцкія тэасофскія варыяцыі на тэму масонства быў папулярны ў позняй Расейскай імперыі і раннім СССР. У 1920 г. мелася ложа і ў Менску.

Гісторыя Як лічацца сярод містыкаў і прыхільнікаў патаемных таварыстваў і тэорый змовы, Розэнкрэйцары дзейнічалі ў Еўропе XVI -XVII cт., галоўным чынам у Германіі, Нідэрландах, Францыі і Англіі. Назва «розенкрэйцар» паходзіць ад імя Крысціяна Розенкрейца, персанажа, які з'яўляецца ў творах лютэранскага пастара Ёгана Валянціна Андрэ (1586–1654), апублікаваных у 1614–1616 гадах:

1614 – Fama Fraternitatis (Слава Брацтва), 1615 г. – Confessio Fraternitatis (Вызнанне Братэрства), 1616 – Chymische Hochzeit des Christiani Rosencreutz Anno 1459 ( Хімічнае вяселле Крысціяна Розенкройца ў 1459 годзе)

Сам аўтар насмяхаецца над "вучэннем" Хрысціяна "Ружа і Крыжа", лічачы яго марнатраўнай гульнёй парожняга розуму. Такога ж меркавання прытрымліваецца Умберта Эка. Аднак Ф.Етс адмаўляе аўтарства Е.Андрэ (бо ружы на крыжах прысутнічаюць ў ранейшай па часе эмблематыцы твораў Парацэльса і у партугальскіх кляштароў) і лічыць, што ананімныя фундацыйныя творы розэнкрэйцараў узніклі на хвалі папулярных у эпоху Рэнесанса алхімічных і тэалагічных пошукаў, алігорый і сімвалізма)

Так ці іначай, з гэтых тэкстаў, якія паўплывалі на развіцце містыцызму ў свеце вынікала, што ў Еўропе спрадвеку існуе "найбольш шанаваны ордэн" містыкаў-філосафаў-навукоўцаў, якія ставяць сваёй мэтай "сусветную рэфармацыю чалавецтва". Паводле розенкрэйцэраў, іх вучэнне пабудавана «на старажытных эзатэрычных ісцінах», якія «скрытыя ад звычайнага чалавека, забяспечваюць разуменне прыроды, фізічнага сусвету і духоўнага царства», што сімвалізуецца эмблемай братэрства — ружай, якая распускаецца на крыжы.

У першыя стагоддзі свайго існавання розенкрэйцарства было цесна звязана з лютэранствам і ўвогуле з пратэстантызмам. Фрэнсіс Йейтс бачыла ў розенкрэйцарах XVII стагоддзя папярэднікаў стагоддзя Асветы. Паводле гісторыка Дэвіда Стывенсана, гэты культурны рух аказаў істотны ўплыў на станаўленне ў Шатландыі падобнага містычнай супольнасці — масонства. У далейшым шматлікія разрозннныя таемныя таварыствы выводзілі сваю пераемнасць і абрады поўнасцю або часткова ад нямецкіх розенкрэйцэраў XVI—XVII стагоддзяў (а праз іх пасярэдніцтва — ад храмоўнікаў ці нават рыцараў Круглага стала). Прыхільнікі розенкрэйцараў заяўлялі аб сваёй каранях ў ранніх дасягненнях чалавецтва, сярод іншых у працах Гермеса Трысмегіста, Лао-цзы, Буды, Піфагора і Апалонія Тыянскага. Розенкрейцераўскія вучэнні прапаведавалі, сярод іншых, Роберт Флад, Майкл Майер, Томас Воэм і Джон Хейдан. З гэтым рухам таксама былі звязаны, сярод іншых, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Ёган Вольфганг Гётэ, Віктор Гюго, Сяргей Эйзенштэйн.

Вучэнне У тэксце «Fama Fraternitatis» выкладзена легенда аб нямецкім вучоным і філосафе-містыку, названым «брат C.R.C.» (толькі ў трэцім маніфесце яго імя расшыфравана як Хрысціян Розенкрэйц). Сцвярджаецца, што "наш Айцец Хрысціян" нарадзіўся ў 1378 годзе і пражыў 106 гадоў. У першым маніфесце гаварылася, што Хрысціян першапачаткова выхоўваўся ў манастыры, а потым адправіўся ў паломніцтва ў Святую зямлю. Аднак падарожжа ў Іерусалім ён аддаў перавагу зносінам з мудрацамі Дамаска, Феса і таямнічага Дамкара. Вярнуўшыся на радзіму разам з трыма вучнямі ён стварыў "братэрства ружы і крыжа", галоўнай мэтай якога было зразуменне боскай мудрасці, раскрыццё таямніц прыроды і аказанне дапамогі людзям. Традыцыйна датай стварэння брацтва лічыцца 1407 год.

Паводле легенды, падчас жыцця Хрысціяна Розенкрэйца «ордэн ружы і крыжа» складаўся не больш чым з васьмі чальцоў, кожны з якіх быў доктар або бакалаўр. Усе яны прысягнулі не спаганяць плату за лячэнне хворых, захоўваць братэрства ў таямніцы і знайсці сабе замену перш, чым памруць. У 1484 годзе Розенкрэйц памёр, і толькі праз 120 гадоў яго магіла з сакрэтнымі кнігамі (згодна з яго прадказаннем) была выяўлена яго паслядоўнікамі. На яго маўзалеі быў выведзены лацінскі дэвіз: «Ад Бога нараджаемся. У Хрысце паміраем. Уваскрасаем у Духу Сьвятым”.

У сваёй філасофіі розенкрейцеры падкрэсліваюць боскае паходжанне чалавека, якое разглядаецца праз грэхападзенне і магчымасць уз'яднання з боскім полем жыцця. Гэта вучэнне цесна звязана з алхіміяй, якая сімвалічна бачыць магчымасць выратавання ў пераўтварэнні свінцу (што сімвалізуе прыроду зямнога чалавека) у золата (сапраўднага боскага чалавека), які, як фенікс з попелу, павінны паўстаць з магілы прыроды.Герметычныя вучэнні розэнкрейцераў паходзяць ад:

гнозіс алхімія кабала неаплатанізм філасофія

Розенкрэйцары ва Усходняй Еўропе. Ужо ў 1615 годзе гданьскі друкар і кнігагандляр Андрэас Хюнефельд апублікаваў фундаментальную працу Ёгана Валянціна Андрэ: «Fama Fraternitatis» (назва «розэнкрэйцары» паходзіць ад імя Крысціяна Розенкрэйца, персанажа, які згадваецца ў гэтай і іншых кнігах гэтага аўтара),які нібыта памер і выдаў запавет 8 сваім вучнам прапаведаваць. У выніку дзейнасці Хюнефельда быў заснаваны мясцовы фарпост ружанцовых масонаў пад назвай «Антылія» .

З поўнай упэўненасцю казаць аб існаванні і прасочваць генеалогію розенкрэйцэрскіх арганізацый можна толькі з пачатку XVIII стагоддзя. У 1710 годзе сілезскі пастар і алхімік Зыгмунд Рыхтэр пад псеўданімам Sincerus Renatus ("шчыра звернуты") апублікаваў трактат, азагалоўлены "Тэарэтыка - практычная тэасофія. Сапраўдная і поўная падрыхтоўка філасофскага каменя братэрствам Ордэна золатога ружовага крыжа» («Dieeund Philosophischen Steins der Brüderschaft aus dem Orden des Gülden-und Rosen-Creutzes»). У зборніку, які складаецца з 52 артыкулаў, Рыхтэр прадстаўляўся чальцом гэтага братэрства і паведамляў, што яно заснавана ў Празе пачатку XVIII стагоддзя, складаецца з адасобленых аддзяленняў, у кожнае з якіх уваходзіць 31 адэпт. Ордэн мае ўнутранае кола, апазнавальныя знакі і сакрэтныя алхімічныя даследаванні, матэрыялы па якіх выдаваліся толькі тым, хто дасягнуў самы высокі ўзровень. Братэрствам кіруе «імператар», у яго прымаюцца толькі масоны ў ступені майстра.

Дзве іншыя вехі ў развіцці розенкрейцерскай дактрыны XVIII стагоддзя - "Opus magocabalisticum et theosophicum" Георга фон Велінга (1719, разгляд алхіміі і вучэнні Парацэльса) і "Aureum Vellus oder Goldenes Vliess" Германа Фіктульда (1749).

Акрамя згаданага твора Рыхтэра, іншых пацверджанняў дзейнасці гэтых арганізацыі не выяўлена - ці то з прычыны яе глыбокай заканспіраванасці, ці з прычыны малога ліку прысвечаных. А паколькі нават тыя аматары містыкі з элітных колаў, якія іх шукалі не маглі знайсці само іх існаванне выклікала абаснаваны скепсіс.

Масонства. Орэн залатога і ружавага крыжа. Прадстаўнікі спекулятыўнага масонства, якое развівалася ў XVII стагоддзі, чэрпалі вучэнне разенкрейцераў XVII стагоддзя. Існуе значная сувязь паміж сімвалізмам масонства і сімвалізмам, які выкарыстоўваўся разенкрэйцерамі .

У трактаце Aureum vellus (1749) нямецкі містык Герман Фіктульд спрабаваў упісаць розенкрэйцэрства ў кантэкст іншых герметычных вучэнняў і вырабіць «ордэн крыжа і ружы» ад ордэна Залатога руна, заснаванага ў Бургундыі XV стагоддзя. Аўтар трактата карыстаўся значным уплывам у Зульцбаху і Марбургу (тагачасных цэнтрах нямецкага масонства) і складаўся ў перапісцы з багасловам Этынгерам. Ён сцвярджаў, што менавіта розенкрэйцэры стварылі масонства і толькі ім вядомы сапраўдны сэнс масонскай сімволікі. Пазней пры пасярэніцтве ўроцлаўскага гуртка "бацькоў" у Празе, Рэгенсбургу і Франкфурце недзе паміж 1747-1761 была створаная ці абноўленая структура звязаная з масонскімі "патаемнымі філасофскімі" ложамі. Найбольш прыкметным апалагетам абноўленага розенкрэйцэрства быў марбургскі прафесар медыцыны Фрыдрых Шродэр (1733—1778), а найвышэйшы росквіт вучэння прыйшоўся на кіраванне ў Прусіі містычна настроенага караля Фрыдрыха Вільгельма II.

Першыя згадкі пра гэты градус «Рыцар ружы і крыжа» - 18 ° у Старажытным і прынятым шатландскім статуце адносяцца да 1765 года. Градус увайшоў у рытуальную практыку і атрымаў шырокае распаўсюджванне пасля 1780 года.

Пасля 1782 г. масонства дадало ў сваю рытуальную практыку егіпецкія, грэцкія і друідычныя містэрыі. Марконі дэ Негрэ са сваім бацькам Габрыелем Марконі ў 1839 годзе заснаваў масонскі статут Мемфіса, адштурхваючыся ад больш ранніх алхімічных і герметычных пошукаў розенкрэйцэрскага вучонага барона дэ Вестэрада. Такім чынам, ступень Рыцара ружы і крыжа з'явілася і ў егіпецкім масонстве. Дадзеная ступень таксама як і ў ДПШУ практыкуецца, або ў 18 °, або ў 17 ° .

Ступень Рыцара ружы і крыжа сустракаецца ў дадатковых ордэнах Французскага статута. Так, пасвячэнне ў яе праходзіць у 4 ордэне гэтага статута

У канцы XVIII стагоддзя члены Ордэна залатога і ружовага крыжа сцвярджалі, што розенкрэйцэрства заснавана паслядоўнікамі егіпецкага мудраца Ормуза (Ormusse) і «Licht-Weise», якія эмігравалі ў Шатландыю пад імем «Будаўнікі з Усходу». Пасля гэтага першапачатковы ордэн нібы знік, пакуль не быў адноўлены Оліверам Кромвэлем як франкмасонства. Таварыства залатога і ружовага крыжа распрацавала і сучасную сімволіку розенкрэйцэрства, выкладзеную ў трактаце Geheime Figuren der Rosenkreuzer (Альтана, 1785 г.).

Першым розенкрэйцэрам у Расіі быў Іван Шварц (1751—1784), выхадзец з Трансільваніі. У 1781 годзе ў Берліне ён быў прыняты ў Ордэн залатога і ружовага крыжа, а ў кастрычніку таго ж года атрымаў грамату на права лічыцца яго адзіным паўнамоцным прадстаўніком "ва ўсёй Імператарска-расійскай дзяржаве і яго землях". Пасля смерці Шварца першынство ва ўнутраных прыступках ордэна перайшло да маскоўскай групы Мікалая Новікава. Новікаў сцвярджаў, што яму быццам першым адкрыў што «сапраўднае масонства ёсць таінства розенкрэйцэраў» містычна настроены фельдмаршал Мікалай Рапнін. У пачатку ХХ ст. на хвалі моды на акультызм і містыку характэрнай для эпохі мадэрну, прыбыўшы як прадстаўніца ордэну з Вены ад Рудольфа Штэйнера, Ганнна Менцлова абвесціла Вячаслава Іванова у Піцярбурзе "ружай", а Андрэя Белага "крыжом" натхняла іх ідэямі будовы "новага" ордэну на руінах "старога". У асяродку паэтаў сярэбранага веку і рэвалюцыянераў вобразы ружы і крыжа сталі папулярнымі. Напрыклад апяваючы іх Аляксандр Блок стварыў п'есу "Ружа і крыж" (1912).

Сёння Дзякуючы "закрытасці" і "таямнічасці", якія тыражуюцца масмедыя, сёння ў розенкрэйцараў ёсць шмат паслядоўнікаў. У канцы 19-га і пачатку 20-га стагоддзяў розныя групы называлі сябе розенкрейцарамі. Розныя групы, якія звязваюць сябе з «розенкрейцарскай традыцыяй», можна падзяліць на тры катэгорыі:

эзатэрычныя хрысціянскія розенкрейцарскія групы, якія вызнаюць Хрыста кшталту Lectorium Rosicrucianum;

вольна масонскія розенкрейцарскія групы, такія як SRIA, Societas Rosicruciana;

ініцыятарскія групы, такія як «Залатая Зара» і "Старажытны містычны ордэн Ружа Крыжа" (AMORC). У Польшчы з 1986 года афіцыйна дзейнічае Міжнародная школа Залатога Ружаннага Крыжа і Lectorium Rosicrucianum есць ва ўсіх буйных гарадах. У іншых краінах суполкі таксама прадстаўленыя сярод аматараў эзатэрыкі, магіі, акультызму і "закрытых" "элітных" таварыстваў.

Зноскі Бібліяграфія:

Bayard, Jean-Pierre. La Spiritualité de la Rose-Croix: Histoire, Tradition et Valeur Initiatique Dangles, Saint-Jean-de-Braye, France, (1990) ISBN 2-7033-0353-X

Clymer, R. Swinburne. The Rose Cross order: a short sketch of the history of the Rose Cross order in America, together with a sketch of the life of Dr. P. B. Randolph, the founder of the order Philosophical Publishing Company, Allentown, Pennsylvania, (1916) OCLC 6671066