Перажыць Джэфры Эпштэйна () — амерыканскі дакументальны міні-серыял пра асуджанага за сексуальныя злачынствы міліардэра Джэфры Эпштэйна, рэжысёрамі якога выступілі Эн Сандберг і Рыкі Стэрн. Складаецца з 4 эпізодаў. Выйшаў у эфір 9 жніўня 2020 года на канале Lifetime.
Сюжэт Карціна распавядае пра асуджанага за сексуальныя злачынствы Джэфры Эпштэйна, які выкарыстаў сваю ўладу і фінансы, каб схаваць злачынствы. У серыяле восем выжылых дзеляцца сваімі гісторыямі: Кортні Уайльд, Рэйчел Кей Бенавідэс і Вірджынія Джуфрэ, а таксама новыя ахвяры, якія вырашылі распавесці аб тым, што здарылася ўпершыню. Серыял паказвае таксама арышт ФБР брытанскай свецкай ільвіцы і саўдзельніцы Эпштэйна Гіслейн Максвел 2 ліпеня 2020 года.
Вытворчасць Пра пачатак здымак абвешчана ў ліпені 2019 года. Рэжысёрамі выступілі Эн Сандберг і Рыкі Стэрн, а прадзюсарас — Роберт Фрыдман.
Рэакцыя На Metacritic серыял мае сярэдні ўзважаны бал 76 з 100, заснаваны на водгуках 4 крытыкаў, што паказвае на «ў цэлым станоўчыя водгукі».
Нацыянальная гарачая лінія па пытаннях сексуальнага гвалту ў ЗША, кіраваная нацыянальнай сеткай па барацьбе з згвалтаваннямі, гвалтам і інцэстам (RAINN), зафіксавала павелічэнне колькасці званкоў на 34% падчас паказу дакументальнага фільма.
Крыніцы
Катэгорыя:Тэлесерыялы 2020 годаКатэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Дакументальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Джэфры ЭпштэйнКатэгорыя:Дакументальныя тэлесерыялы