Радыус-FM — беларуская дзяржаўная рускамоўная радыёстанцыя, якая пачала вяшчаць 12 ліпеня 2003 года. Пазіцыянуе сябе як "першая FM-радыёстанцыя з вяшчаннем па ўсёй тэрыторыі Беларусі". Паводле звестак Белтэлекама на 01.11.2025 «Радыус-FM» ахопліваў 99,48% насельніцтва краіныОхват населения Республики Беларусь радиовещанием на 01.11.2025 г. // Белтэлекам.Пачынала з акцэнту на папулярную танцавальную музыку для маладых слухачоў. З 2005 г. 75% музычнага кантэнту станцыі стала звязаным з беларускімі творцамі і творцамі беларускага паходжання адпаведна міністэрскай квоце. З 1 кастрычніка 2009 г. фармат станцыі змяніўся з музычнага на інфармацыйна-музычны, а з 1 верасня 2016 г. фармат абнавілі на Contemporary Hit RadioЗгодна сайту радыёстанцыі .

Вяшчанне Акрамя вяшчання праз сайты і мабільныя прыкладанні у FM-дыяпазоне радыё працуе: Мінск 103,7 Драгічын 102,4 Пінск 102,0 Брэст 103,7 Ганцэвічы 101,3 Пружаны 89,7 Орша 100,2 Ушачы 102,7 Браслаў 102,3 Віцебск 105,5 Бягомль 106,0 Брагін 100,8 Гомель 100,1 Жлобін 100,5 Мазыр 104,8 Смятанічы 103,8 Рэчыца 104,0 Геранёны 103,3 Гродна 100,5 Слонім 104,0 Смаргонь 101,4 Беразіно 100,7 Капыль 103,9 Мядзел 103,9 Салігорск 102,8 Бабруйск 104,1 Касцюковічы 102,2 Магілёў 100,9 Мсціслаў 102,9 Асіповічы 104,9згодна карце зон вяшчання на сайце радыёстанцыі .

Славутасці Oleg Jagger, вядучы рубрыкі «Прыватная калекцыя з Алегам Джагерам».

Крыніцы

Спасылкі Сайт радыёстанцыі Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Старонка Facebook Instagram TikTok Telegram

Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі