Малады Шэрлак — дэтэктыўны тэлесерыял, створаны Мэцью Паркхілам і срэжысаваны Пітэрам Харнэсам і Гаям Рычы, якія таксама знялі некалькі эпізодаў. Ён натхнёны серыяй кніг Эндру Лэйна «Малады Шэрлак Холмс», якая сама па сабе з'яўляецца пастышам арыгінальных гісторый пра Шэрлака Холмса Артура Конан Дойла. Ролю Холмса выконвае Хіро Файнс Тыфін. Прэм’ера серыяла адбылася на Amazon Prime Video 4 сакавіка 2026 года.
Перадумова Дзевятнаццацігадовы Шэрлак Холмс, які вучыцца ў Оксфардскім універсітэце, яшчэ не стаў такім майстрам-дэтэктывам, якім вырасце пазней. Яму не хапае дысцыпліны і ведаў. Забойства ў Оксфардзе ставіць пад пагрозу свабоду Холмса, і ён вырашае раскрыць сваю першую справу, якая прыводзіць яго да змовы глабальнага ўзроўню.
Рэліз Прэм'ера ўсіх васьмі серый серыяла «Малады Шэрлак» адбылася 4 сакавіка 2026 года на Amazon Prime Video. 9 лютага 2026 года адбыўся прэм'ерны паказ у Нью-Ёрку. Трэйлер серыяла, які выйшаў 5 лютага 2026 года, усталяваў новы рэкорд самага папулярнага трэйлера сярод серыялаў Amazon Prime за першыя сем дзён. 17 лютага 2026 года адбылася прэм'ера 2 серый у Мехіка. 24 лютага адбылася прэм'ера серыяла ў Лондане. Поспех серыяла прымусіў выканаўчага прадзюсара Марка Рэстэгіні падоўжыць кантракт з Amazon MGM Studios. Серыял быў падоўжаны на другі сезон.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2026 года Катэгорыя:Дэтэктыўныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы пра Шэрлака Холмса