Аўдэнардэ (, , ) — муніцыпалітэт у Бельгіі, у правінцыі Усходняя Фландрыя, за 60 км ад Бруселя. Горад узнік у V ст. на левым беразе ракі Шэльды. Інтэнсіўна развіваўся ў XI—XII стагоддзях. У горадзе захаваліся сярэднявечныя помнікі архітэктуры: царква Святой Вальбургі з 88-метровай вежай заходняга фасада. У сярэднявеччы і ў XV—XVI стагоддзях у горадзе дзейнічала Мануфактура Аўдэнардэ па вытворчасці тканых дываноў — шпалер.
Насельніцтва